Паранайск
Выгляд
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Паранайск (руск.: Поронайск, да 1946 — Сікука) — горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Паранайскага раёна Сахалінскай вобласці. Насельніцтва 15 777 (2021 г.)[1].
Паранайск — порт у вусце ракі Паранай на беразе Заліва Цярпення, чыгуначная станцыя на лініі Южна-Сахалінск — Ноглікі. У горадзе дзейнічаюць цэлюлозна-папяровыя, рыбаперапрацоўчыя, дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы, цэментавы завод, прадпрыемства зверагадоўлі.
Заснаваны ў 1869 годзе як расійскі ваенны пост Ціхменеўскі[2]. У 1905—1945 гадах у складзе японскай прэфектуры Карафута. У 1945 г. заняты савецкімі войскамі. У 1946 г. далучаны да РСФСР са статусам горада.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Порона́йск // Географические названия Росии: Топонимический словарь: более 4000 единиц / Е. М. Поспелов. — М.: АСТ; Астрель, 2008. — С. 359. — 523 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-5-17-054966-5 (Аст), ISBN 978-5-271-20728-0 (Астрель). (руск.)