Перайсці да зместу

Падводная лодка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Падводная лодка тыпу «Агая» запускае ракеты «Трайдэнт». 3D-рэндэр
расійская падводная лодка праекту Барэй

Падводная лодка, субмарына (падлодка, ПЛ): баявы карабель, які можа весці баявыя дзеянні над вадой і пад вадой; найважнейшай тактычнай якасцю ПЛ з'яўляецца скрытнасць дзеянняў. Падводныя лодкі прызначаныя знішчаць надводныя і падводныя караблі і судны, паражаць наземныя аб'екты, выконваць спецыяльныя задачы (разведка, высадка дыверсійных груп і пад.).

Ваеннае прымяненне

[правіць | правіць зыходнік]

Падводныя лодкі ў асноўным выкарыстоўваюцца ў якасці зброі. У залежнасці ад класа і абсталявання яны могуць быць прызначаны:

У рамках ваенна-марскіх флоту ўзброеных сіл дзяржавы падводныя лодкі могуць складаць падводныя сілы флоту. Падводныя лодкі здольныя выконваць баявыя задачы адзіночна, групамі, завесамі, у складзе груповак падводных лодак і разнастайных сіл, самастойна і ва ўзаемадзеянні з іншымі відамі ўзброеных сіл. Першае (але даволі нязначнае) прымяненне адносіцца да руска-японскай вайны. Па іншых крыніцах, першае ваеннае прымяненне[1] адбылося ў 1864 годзе падчас Грамадзянскай вайны ў ЗША. Да 1906 года падводныя лодкі ў рускім флоце не вылучаліся як самастойны від караблёў і лічыліся мінаносцамі. Іх каманды набіраліся на добраахвотнай аснове з афіцэраў і матросаў надводных караблёў. У гады Другой сусветнай вайны Японія ўпершыню ўжыла падводныя авіяносцы.

Мірнае прымяненне

[правіць | правіць зыходнік]
«Дойчланд». Падводны паштальён
Назіранне за прыродай

Падводныя лодкі дастаткова шырока выкарыстоўваюцца ў навукова-даследчых мэтах. У эксперыментах, звязаных з вывучэннем геамагнітнага поля Зямлі, падводныя лодкі ў пагружаным становішчы выкарыстоўваліся як стабільна арыентаваныя платформы для абсталявання.

Гісторыя даследчых падводных лодак

[правіць | правіць зыходнік]

У 1914 годзе, у Германіі, 15 ліпеня была спушчана на ваду першая даследчая падводная лодка "Лаліга ". Планавалася, што яе перагоняць на заалагічную станцыю ў Равінь. Ідэя пабудаваць субмарыну спецыяльна для даследчых мэт належыць нямецкаму заолагу і мецэнату д-ру Шоттлэндэру. Праект быў распрацаваны фірмай Уайтхеда, г. Фіуме, цяпер Рыека. Але Першая сусветная вайна, якая пачалася ў жніўні 1914 г. закрэсліла ўсе планы па выкарыстанні падлодкі ў даследчых мэтах.

Наступнай даследчай падводнай лодкай быў амерыканскі "Наутылус ". Спушчаны на ваду ў 1917, але толькі ў 1931 годзе быў пераабсталяваны ў даследчую лодку. У тарпедным адсеку была абсталявана шлюзавая камера для выхаду вадалазаў і работы з акіяналагічнай лябёдкай. У іншых адсеках было ўсталявана дадатковае даследчае і навігацыйнае абсталяванне, у тым ліку рэхалот і гіракомпас.

Спецыяльна створаныя субмарыны выкарыстоўваліся як базы для падводных біялагічных даследаванняў (напрыклад, савецкія лодкі «Севяранка», «Славянка», «Бентас-300» і «АСА-3600»). Асобныя вопытныя падлодкі служаць для распрацоўкі новых сістэм і прынцыпаў падводнага караблебудавання, пастаўляюць эксперыментальныя матэрыялы для фундаментальных даследаванняў. Існуюць праекты падводных лодак, прызначаных для ажыццяўлення выратавальных работ на моры.

У 2009 годзе даследчы падводны апарат RU-27 здзейсніў трансатлантычны пераход.

Транспартныя субмарыны

[правіць | правіць зыходнік]

Існуюць праекты па пераабсталяванні баявых субмарын для выкарыстання ў якасці транспарту для забеспячэння цяжкадаступных для звычайных судоў раёнаў. У прыватнасці, у Расіі на базе праекта 941 «Акула» планавалася стварыць надводна-падводны транспарт для круглагадовых марскіх зносін з Нарыльскам арктычнымі маршрутамі.[2] ЦКБМТ «Рубін» распрацавала тэхнічную прапанову, аднак далейшыя работы былі спыненыя.

Першую ПЛ збудаваў у Англіі галандзец К. ван Дрэбель (1620); першую ПЛ з электрычным рухавіком — інжынер С. К. Джэвецкі ў Расіі (1880-я гг.). Першая атамная ПЛ, «Навуцілус», была збудавана ў ЗША (1954), першая ПЛ з балістычнымі ракетамі, Б-67 праекта В611 — у СССР (1955). Першай ПЛ, узброенай ракетамі, лічыцца ПЛ канструкцыі палкоўніка Шыльдзера (Расія, 1830-я гг.). Першая атака падводнай лодкі была здзейсненая ў гавані Бостана амерыканскай ПЛ «Тартл» (1776). Існавалі ПЛ з мускульным, пнеўматычным, беспаветраным прыводамі.

Першая сусветная вайна

[правіць | правіць зыходнік]

Другая сусветная вайна

[правіць | правіць зыходнік]

Халодная вайна

[правіць | правіць зыходнік]

Крыніца энергіі

[правіць | правіць зыходнік]

Паводле прыводу адрозніваюцца атамныя і дызельныя ПЛ.

Па памерах адрозніваюць звышмалыя, малыя, сярэднія, вялікія падводныя лодкі і падводныя крэйсеры.

Паводле асноўнага ўзбраення адрозніваюць тарпедныя (шматмэтавыя) ПЛ, з крылатымі ракетамі, і стратэгічныя (з балістычнымі ракетамі).

Зноскі