Павел III
Павел III (лац.: Paulus PP III; свецкае імя: Алесандра Фарнезэ, італ.: Alessandro Farnese; 29 лютага 1468 — 10 лістапада 1549) — Папа Рымскі з 13 кастрычніка 1534 па 10 лістапада 1549 г.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Наведваў лекцыі гуманіста Пампонія Лета. Ва ўзросце 25 гадоў, не маючы духоўнага сану, быў прызначаны Папам Аляксандрам VI кардыналам і епіскапам адразу трох дыяцэзій. Сваёй кар’ерай ён быў абавязаны сястры, Джуліі Фарнезэ, якая была палюбоўніцай Папы Аляксандра VI. Юлій II узнагародзіў Алясандра чацвёртым, а Клімент VII — пятым епіскапствам. У 1534 годзе быў абраны Папам Рымскім.
Кардыналы разлічвалі, што дасведчаны ў палітычных справах Фарнезэ зможа ўмела манеўраваць паміж Францыяй і Габсбургамі. Пачатак яго пантыфікату не паказваў на тое, што ён мае намер правесці рэформу звычаяў папскай курыі.
У першай палове XVI стагоддзя папства ў шэрагу заходнееўрапейскіх дзяржаў пацярпела шэраг паразаў. Нават у асяроддзі італьянскага духавенства, у прыватнасці ў папскіх колах, заўважалася трывога. У сувязі з ростам лютэранскіх ідэй у Італіі Папа Павел III у 1536 выдаў булу, якая пагражала адлучэннем ад царквы за ўсякую апеляцыю да сабора. У 1542 Павел III вырашыў выкарыстаць вопыт іспанскай інквізіцыі і булай «Licet ab initio» заснаваў у Рыме цэнтральны інквізіцыйны трыбунал з неабмежаванымі правамі.
У 1540 Павел III булай «Regiminis militantis ecclesiae» заснаваў езуіцкі ордэн з пералікам першых дзесяці яго членаў-заснавальнікаў.
Зноскі
- ↑ а б RKDartists Праверана 7 студзеня 2018.
- ↑ а б BeWeB Праверана 14 лютага 2021.
- ↑ Union List of Artist Names — 2021. Праверана 9 мая 2022.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Павел III
- Pope Paul III. Catholic Encyclopedia.