Перайсці да зместу

Охра

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Охра
Выява
Колер (шаснаццатковы трыплет) CC7722
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Охра ў прыродзе

Охра (ад стар.-грэч.: ὠχρός «бледны») — прыродны пігмент вокісу жалеза з прымешкам гліны.

Натуральны колер охры звычайна жоўты, паколькі яна ўтрымоўвае гідрат жалеза (Fe2O3H2O)[1]. Бязводная сумясь вокісу жалеза з глінай стварае чырвоную охру (Fe2O3)[2], якую атрымоўваюць штучна шляхам награвання жоўтай охры. Разнавіднасцямі чырвонай охры могуць быць пурпурная і карычневая охра.

Охра шырока сустракаецца ў прыродзе і здаўна выкарыстоўваецца чалавекам для вытворчасці фарбаў.

Зноскі