Перайсці да зместу

Ота Нагель

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ота Нагель
ням.: Otto Nagel
Фатаграфія
Дата нараджэння 27 верасня 1894(1894-09-27)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 ліпеня 1967(1967-07-12)[3][1][…] (72 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці палітык, мастак, рысавальнік
Жанр пейзаж
Партыя
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ота Нагель (ням.: Otto Nagel; 27 верасня 1894, Берлін, Германская імперыя — 12 ліпеня 1967, Берлін, ГДР) — нямецкі жывапісец і графік, прафесар, адзін з найбольш вядомых мастакоў ГДР. Прэзідэнт Акадэміі мастацтваў ГДР (1956—1962). Лаўрэат Нацыянальнай прэміі ГДР (1950).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ота Нагель нарадзіўся ў берлінскім раёне Ведынг у сям’і столяра, удзельніка сацыял-дэмакратычнага руху. У далейшым Ота ўсё жыццё прытрымліваўся левых палітычных поглядаў. Па заканчэнні «народнай» школы паступіў у школу мазаічнага і вітражнага мастацтва, але можна сказаць, што жывапісу ён навучаўся самастойна.

У час Першай сусветнай вайны Нагель трапіў у лагер для штрафнікоў за ўхіленне ад ваеннай службы. У 1919 годзе ён напісаў сваю першую карціну алеем — пад уплывам творчасці Аўгуста Маке. У гэты ж перыяд Нагель становіцца членам Камуністычнай партыі Германіі. У 1922 годзе ён сумесна з Эрвінам Піскатарам арганізуе Таварыства дапамогі мастакам.

У 1933 годзе Нагеля абралі старшынёй Агульнагерманскага саюза мастакоў, аднак амаль адразу ж гэтая арганізацыя была скасавана нацыстамі, якія прыйшлі да ўлады.

Пасля Другой сусветнай вайны Нагель жыў спачатку пад Патсдамам, затым, з 1950 года, — ва Усходнім Берліне.

У 1950 годзе Нагелю была прысуджана Нацыянальная прэмія ГДР. У тым жа годзе ён удзельнічае ў стварэнні Германскай акадэміі мастацтваў у Берліне. У 1956—1962 гадах ён займаў пасаду прэзідэнта акадэміі.

Мастак памёр 12 ліпеня 1967 года ў берлінскім раёне Бісдорф. Пасля крэмацыі, урна з яго прахам была пахаваная на Цэнтральных могілках Фрыдрыхсфельдзе.

Зноскі