Ніжні Ноўгарад
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ніжні Ноўгарад (руск.: Нижний Новгород; з 1932 да 1990 — Горкі, руск.: Горький) — горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Ніжагародскай вобласці. Насельніцтва 1 255,2 тыс. чалавек (2011, 5-е месца ў Расіі). Заснаваны ў 1221 годзе. Прамысловы, палітычны і адміністрацыйны цэнтр Прыволжскай федэральнай акругі. Размешчаны па берагах ракі Акі, у месцы яе ўпадзення ў Волгу, у цэнтры Рускай раўніны.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Сядзіба князёў
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны вялікім князем Юрыем Усеваладавічам у 1221 годзе на сутоку рэк — Волгі і Акі. У 1350 годзе ў Ніжні Ноўгарад была перанесена сталіца Уладзіміра-Суздальскага княства. Вялікі князь Дзмітрый Канстанцінавіч (1323—1383) намагаўся зрабіць сваю сталіцу канкурэнтам Маскве і пабудаваў каменную крэпасць і некалькі цэркваў.
Наймацнейшая крэпасць Маскоўскага княства
[правіць | правіць зыходнік]Пасля далучання да Маскоўскага княства ў 1392 годзе, мясцовыя князі ўзялі прозвішча Шуйскія і перасяліліся ў Маскву, дзе занялі важныя пасады і нават на некаторы час апынуліся на чале рускай дзяржавы (Васіль Шуйскі). Ніжні Ноўгарад выкарыстоўваўся як моцны апорны пункт у вайне з Казанскім ханствам. Моцны Крэмль з чырвонай цэглы, адна з найстарэйшых крэпасцяў у Расіі, быў пабудаваны ў 1508—1511 гадах пад кіраўніцтвам італьянскага архітэктара. Крэпасць здолела адолець татарскія аблогі ў 1520 і 1536 гадах.
У 1612 годзе «народнае апалчэнне» пад кіраўніцтвам мясцовага купца Кузьмы Мініна і князя Дзмітрыя Пажарскага разбіла і выгнала з Масквы польска-літоўскія войскі. Галоўная плошча горада перад крамлём названая ў гонар Мініна, сам ён пахаваны на тэрыторыі крэпасці.
У наступным стагоддзі горад служыў важным гандлёвым цэнтрам,. У 17 і 18 стагоддзях атрымаў развіццё адмысловы стыль у іконапісе і архітэктуры — Строганаўскі стыль.
Гандлёвы цэнтр
[правіць | правіць зыходнік]У 1817 годзе ў Ніжні Ноўгарад быў перанесены Макар’еўскі кірмаш, які пачаў прыцягваць мільёны наведнікаў штогод. У сярэдзіне 19 стагоддзя Ніжні Ноўгарад лічыўся гандлёвай сталіцай Расійскай імперыі. Развіваліся і іншыя галіны эканомікі, і напачатку 20 стагоддзя горад быў адным з эканамічных цэнтраў краіны. У 1909-17 гадах выдавалася газета «Казьма Мінін».
Пісьменнік Максім Горкі нарадзіўся ў Ніжнім Ноўгарадзе ў 1868 годзе. Яшчэ пры яго жыцці ўлады перайменавалі горад у Горкі, пасля вяртання пісьменніка ў СССР у 1932 годзе. Гістарычная назва была вернутая ў 1991 годзе.
У часы СССР горад быў закрыты для наведвання для забеспячэння сакрэтных ваенных распрацовак, якія вяліся на ніжагародскіх прадпрыемствах. Фізік і лаўрэат Нобелеўскай прэміі Андрэй Сахараў быў сасланы ў Горкі да 1986 года.
Прамысловасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтамабілебудаванне.
Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Мікалай Мікалаевіч Багалюбаў (1909—1992) — савецкі матэматык і фізік-тэарэтык
- Юрый Міхайлавіч Багданаў (нар. 1944) — беларускі паэт.
- Максім Адамавіч Багдановіч (1891—1917) — беларускі паэт, перакладчык
- Мілій Аляксеевіч Балакіраў (1836—1910) — рускі кампазітар, піяніст, дырыжор, кіраўнік «Магутнай купкі»
- Наталля Міхайлаўна Вадзянава (нар. 1982) — расійская супермадэль, актрыса і філантроп
- Васіль Паўлавіч Васільеў (1818—1900) — рускі вучоны-сінолаг
- Максім Горкі (1868—1936) — рускі савецкі пісьменнік
- Ніна Іванаўна Гусельнікава (нар. 1924) — беларуская і руская артыстка оперы.
- Юрый Аляксандравіч Іваноў (нар. 1931) — беларускі інжынер-будаўнік.
- Іван Пятровіч Кулібін (1735—1818) — расійскі механік-самавучка і вынаходнік
- Канстанцін Іванавіч Лосеў (нар. 1933) — беларускі артыст оперы і аперэты (барытон).
- Мікалай Арцем’евіч Маер (1932—2012) — беларускі хімік. Доктар хімічных навук (1976), прафесар (1989).
- Ірына Алегаўна Сітнікава (нар. 1945) — беларускі архітэктар.
- Паліна Анціпаўна Стрэпетава (1850—1903) — руская актрыса.
- Калерыя Іосіфаўна Сцепанцэвіч (нар. 1926) — беларускі музыказнавец, педагог.
- Уладзімір Андрэевіч Сцяклоў (1864—1926) — рускі матэматык, арганізатар і гісторык навукі, акадэмік Пецярбургскай акадэміі навук (1912).
- Валянціна Анатольеўна Цяплова (нар. 1940) — беларускі гісторык, педагог.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Федеральная служба государственной регистрации, кадастра и картографии. Доклад О состоянии и использовании земель Нижегородской области в 2010 году. Приложение 10. стр. 136
- ↑ а б Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2015 года
- ↑ Генеральный план города Нижнего Новгорода. Пояснительная записка стр. 4
- ↑ https://web.archive.org/web/20170731141731/http://www.gks.ru/free_doc/doc_2017/bul_dr/mun_obr2017.rar Праверана 31 ліпеня 2017.
- ↑ 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 года — Federal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
- ↑ https://web.archive.org/web/20200822004543/https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/CcG8qBhP/mun_obr2020.rar
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мартыненка Т. Р. Ні́жні Но́ўгарад // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 327—328. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- Ни́жний Но́вгород // Большой словарь географических названий (руск.) / Гл. ред. В. М. Котляков. — Екатеринбург: У-Фактория, 2003. — С. 450. — 832 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-94799-148-9.
- Ни́жний Но́вгород // Географические названия Росии: Топонимический словарь: более 4000 единиц / Е. М. Поспелов. — М.: АСТ; Астрель, 2008. — С. 312. — 523 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-5-17-054966-5 (Аст), ISBN 978-5-271-20728-0 (Астрель). (руск.)
- Горький; Ни́жний Но́вгород // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 135, 334. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
Ніжні Ноўгарад на Вікісховішчы |