Нямецкі гістарычны музей
Нямецкі гістарычны музей | |
---|---|
Deutsches Historisches Museum | |
Заснаваны | 28 кастрычніка 1987 |
Адкрыты | 1987 |
Месцазнаходжанне | Unter den Linden 2 10117 Берлін |
Наведвальнікі |
|
Дырэктар | Ханс Отамайер |
dhm.de (ням.) (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нямецкі гістарычны музей (ням.: Deutsches Historisches Museum, скар. DHM) — музей гісторыі Германіі, размешчаны ў Берліне ў будынку Цэйхгаўза на вуліцы Унтэр-дэн-Ліндэн.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Музей быў заснаваны 28 кастрычніка 1987 года па выпадку святкавання 750-гадовага юбілею Берліна і ў той час размяшчаўся ў будынку Рэйхстага ў Заходнім Берліне. У гэты дзень адпаведнае пагадненне было падпісана федэральным канцлерам Гельмутам Колем і кіруючым бургамістрам Заходняга Берліна Эберхардам Дыпгенам у будынку рэйхстага. Першая пастаянная выстаўка «Карціны і сведчанні нямецкай гісторыі» адкрылася ў снежні 1994 года і складалася з больш чым 2 000 экспанатаў.
Нямецкі гістарычны музей меркавалася размясціць у спецыяльна пабудаваным для яго будынку недалёка ад рэйхстага. У архітэктурным конкурсе на праект новага музейнага будынка перамог італьянскі архітэктар Альда Росі. Падзенне Берлінскай сцяны ўнесла свае карэктывы ў гэтыя планы. Пасля аб'яднання Германіі 3 кастрычніка 1990 года федэральны ўрад перадаў Нямецкаму гістарычнаму музею калекцыю і плошчы Музея нямецкай гісторыі, які функцыянаваў у ГДР. Так Цэйхгаўз, самы стары будынак на Унтэр-дэн-Ліндэн, стаў домам для Нямецкага гістарычнага музея. Першыя экспазіцыі ў Цэйхгаўзе адкрыліся ўжо ў верасні 1991 года.
У 1998 годзе пачалася рэстаўрацыя Цэйхгаўза. Фае і ўнутраны дворык адкрыліся ў красавіку 2004 года. Пастаянная выстаўка музея адкрылася 2 чэрвеня 2006 года ў прысутнасці федэральнага канцлера Ангелы Меркель. З 2003 года быў адкрыты доступ наведвальнікаў у другі будынак музея, пабудаваны Бэй Юймінам, дзе праходзяць спецыялізаваныя выстаўкі.
Нямецкі гістарычны музей адным з першых музеяў Германіі адкрыў уласны вэб-сервер, які ператварыўся ў адзін з самых папулярных музейных сервераў у Германіі. Нямецкі гістарычны музей — адзін з самых наведвальных музеяў Германіі.
Выстаўкі
[правіць | правіць зыходнік]Пастаянная выстаўка музея ўключае больш за 8 000 гістарычных экспанатаў, якія распавядаюць пра асоб, падзеі, ідэі і працэсы ў амаль двухтысячагадовай нямецкай гісторыі: ад першага стагоддзя да н.э. і да нашых дзён. Апроч асноўнай экспазіцыі ў музеі рэгулярна праходзяць спецыялізаваныя выстаўкі.
Зноскі
- ↑ Visitor Figures 2016 // The Art Newspaper — 2017. — Iss. 289. — ISSN 0960-6556
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Christoph Stölzl: Deutsches Historisches Museum. Ideen — Kontroversen — Perspektiven. ISBN 3-549-06682-1
- Deutsches Historisches Museum Berlin. Aldo Rossis Entwurf im Gefüge der Kulturformen, ISBN 3-421-03004-9
- Mathias Wallner und Heike Werner: Architektur und Geschichte in Deutschland. S. 162—163, München 2006, ISBN 3-9809471-1-4
- Jürgen Kocka: Ein chronologischer Bandwurm. Die Dauerausstellung des Deutschen Historischen Museums. In: Geschichte und Gesellschaft Jg.32/2006. S.398-411.
- Ulrike Kretzschmar (Hrsg.): Das Berliner Zeughaus. Vom Waffenarsenal zum Deutschen Historischen Museum. The Berlin Armoury. From the Arsenal to the German Historical Museum. München/Berlin/London/ New York, Prestel Verlag 2006. 112 S., zahlr. farb. Abb.. ISBN 3-7913-3356-9.
- Heinrich Müller, Hartmut Kölling: Europäische Hieb- und Stichwaffen. aus der Sammlung des Museums für Deutsche Geschichte Berlin, Militärverlag der Deutschen Demokratischen Republik 1981, 2. Auflage 1982, 448 S., zahlr. farb. und s/w Abb., fotografiert von Gerd Platow, Bestellnummer:746 245 6, nur antiquarisch erhältlich (behandelt den Bestand des Vorgängermuseums)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нямецкі гістарычны музей
- http://www.dhm.de/RUSSKIJ/allgemein.html Архівавана 3 жніўня 2009.