Нябесныя істоты
Нябесныя істоты | |
---|---|
англ.: Heavenly Creatures | |
Жанр | female buddy film[d], крымінальны фільм[d][3], драматычны фільм[4][3][…], гісторыя сталення[d] і гомаэратызм у кіно[d] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | WingNut Films[d] |
Працягласць | 108 хв. |
Краіна | |
Мова | англійская[1] |
Год | 1994 і 12 студзеня 1995[2] |
IMDb | ID 0110005 |
Афіцыйны сайт (англ.) |
«Нябесныя істоты» (англ.: Heavenly Creatures) — новазеландскі біяграфічны фільм 1994 года, зняты Пітэрам Джэксанам па сцэнарыі, які ён напісаў разам са сваёй жонкай Фрэн Уолш . Галоўныя ролі выканалі Мелані Лінскі і Кейт Уінслет[10]. Фільм спалучае элементы розных жанраў, такіх як гістарычная драма, крымінал, псіхалагічны трылер, рамантыка і фэнтэзі.
Заснаваны на вядомай справе аб забойстве Паркер — Х’юм , фільм разглядае адносіны між дзвюма дзяўчынкамі-падлеткамі — Палін Паркер і Джульет Х’юм — кульмінацыяй якіх стала наўмыснае забойства маці Паркер. Падзеі ахопліваюць перыяд ад першай сустрэчы дзяўчат у 1952 годзе да здзяйснення злачынства, якое адбылося ў Крайстчэрч, Новая Зеландыя, 22 чэрвеня 1954 года.
Прэм’ера фільма адбылася на 51-м Венецыянскім кінафестывалі ў верасні 1994 года, дзе карціна была ўзнагароджана «Сярэбраным львом ». Фільм атрымаў шырокае прызнанне крытыкаў, стаўшы адным з самых папулярных фільмаў таго года. Рэцэнзенты высока ацанілі большасць аспектаў пастаноўкі, асаблівую ўвагу надалі працы невядомых раней Лінскі і Уінслет, а таксама рэжысуры Джэксана. Фільм атрымаў намінацыю на «Оскар» за найлепшы арыгінальны сцэнарый у 1995 годзе.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]У 1954 годзе з Англіі ў новазеландскі гарадок прыязджае школьніца па імені Джульет. Там яна знаёміцца са сваёй новай аднакласніцай Палін, і іх сяброўства неўзабаве пераходзіць у лесбійскую сувязь. Страсная цяга дзяўчат адна да адной умацоўваецца і сумесным захапленнем фантастычнымі сусветамі і літаратурай. Іх бурная фантазія прыводзіць да стварэння паралельнай рэальнасці, дзе яны адчуваюць сябе ў бяспецы і вольнымі ад грамадскіх абмежаванняў. Спрабуючы захаваць сваю ўнікальную сувязь, сяброўкі здзяйсняюць крайні ўчынак, пераходзячы грань між выдумкай і рэальнасцю.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 17 кінаўзнагародамі і яшчэ 17 намінацыямі[11].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ HEAVENLY CREATURES // NZ Register of Classification Decisions
- ↑ http://www.zelluloid.de/filme/index.php3?id=1902 Праверана 3 сакавіка 2018.
- ↑ а б http://www.imdb.com/title/tt0110005/ Праверана 21 мая 2016.
- ↑ https://www.filmaffinity.com/es/film632355.html Праверана 21 мая 2016.
- ↑ а б в http://www.cinematografo.it/cinedatabase/film/creature-del-cielo/30016/ Праверана 21 мая 2016.
- ↑ а б в http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=12859.html Праверана 21 мая 2016.
- ↑ http://www.imdb.com/title/tt0110005/fullcredits Праверана 21 мая 2016.
- ↑ http://www.adorocinema.com/filmes/filme-12859/ Праверана 21 мая 2016.
- ↑ а б в г Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ Heavenly Creatures (1994) — IMDb (англ.). Internet Movie Database. Праверана 4 ліпеня 2024.
- ↑ Heavenly Creatures (1994) — Awards (англ.). Internet Movie Database. Праверана 4 ліпеня 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нябесныя істоты на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Фільмы паводле алфавіта
- Фільмы 1994 года
- Фільмы Пітэра Джэксана
- Фільмы Новай Зеландыі 1994 года
- Фільмы Германіі 1994 года
- Крымінальныя фільмы 1994 года
- Фільмы-драмы 1994 года
- Фільмы-трылеры 1994 года
- Фільмы-біяграфіі Новай Зеландыі
- Крымінальныя фільмы Новай Зеландыі
- Фільмы-драмы Новай Зеландыі
- Фільмы-трылеры Новай Зеландыі
- Фільмы-біяграфіі Германіі
- Крымінальныя фільмы Германіі
- Фільмы-драмы Германіі
- Фільмы-трылеры Германіі
- Фільмы на англійскай мове
- Фільмы на французскай мове
- Фільмы па сцэнарыях Пітэра Джэксана
- Фільмы па сцэнарыях Фрэн Уолш
- 50 фільмаў, якія неабходна паглядзець, перш чым памерці