Нуль функцыі
Нуль функцыі (або корань функцыі) у матэматыцы — элемент з вобласці вызначэння функцыі, у якім яна прымае нулявое значэнне.
Напрыклад, для функцыі f, вызначанай формулай
x = 3 — нуль, бо
Паняцце нулёў функцыі можна разглядаць для любых функцый, вобласць значэнняў якіх утрымлівае нуль ці нулявы элемент адпаведнай алгебраічнай структуры.
Для функцыі рэчаіснай зменнай нулямі з'яўляюцца значэнні, у якіх графік функцыі перасякае вось абсцыс.
Пры вылічэнні нулёў функцыі часта выкарыстоўваюцца лікавыя метады (напрыклад, метад Ньютана, градыентныя метады).
Адною з неразвязаных матэматычных праблем з'яўляецца знаходжанне нулёў дзэта-функцыі Рымана.
Корань мнагачлена
[правіць | правіць зыходнік]Задача знаходжання нулёў квадратнага трохчлена прывяла да з'яўлення паняцця камплексных лікаў.
Асноўная тэарэма алгебры сцвярджае, што кожны мнагачлен ступені n с камплекснымі каэфіцыентамі мае n камплексных каранёў, улічваючы іх кратнасць. У выпадку мнагачленаў з рэчаіснымі каэфіцыентамі камплексныя карані заўсёды ўваходзяць спалучанымі парамі. Кожны мнагачлен няцотнае ступені з рэчаіснымі каэфіцыентамі мае хоць адзін рэчаісны корань. Сувязь паміж каранямі мнагачлена і яго каэфіцыентамі апісваецца тэарэмаю Віета.
Камплексны аналіз
[правіць | правіць зыходнік]Просты нуль аналітычнай у некаторай вобласці функцыі — пункт , у некаторым наваколлі якога справядліва прадстаўленне
дзе аналітычная ў і мае ненулявое значэнне ў гэтым пункце.
Нуль парадку аналітычнай у некаторай вобласці функцыі — пункт , у некаторым наваколлі якога справядліва прадстаўленне
дзе аналітычная ў і ненулявая ў гэтым пункце.
Нулі аналітычнай функцыі ізаляваныя.
Іншыя адмысловыя ўласцівасці нулёў камплексных функцый апісваюцца ў розных тэарэмах:
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]Нуль функции (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі