Перайсці да зместу

Новыя Свянцяны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Новыя Свянцяны
літ.: Švenčionėliai
Герб
Герб
Краіна
Павет
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Горад з
Плошча
  • 5,8 км²
Вышыня цэнтра
158 м
Насельніцтва
  • 4 613 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
LT-18022
Афіцыйны сайт
Новыя Свянцяны на карце Літвы
Новыя Свянцяны (Літва)
Новыя Свянцяны

Новыя Свянця́ны[2], таксама Швянчонелей[3] (літ.: Švenčionėliai) — горад ва ўсходняй Літве, у Вільнюскім павеце, на рацэ Жэймяне. Размешчаны за 10 км на захад ад Свянцянаў і за 87 км на паўночны ўсход ад Вільні.

Паселішча ўзнікла ў канцы ХІХ стагоддзя вакол станцыі на чыгунцы Варшава — Санкт-Пецярбург. Пасля 1920 года ў складзе Сярэдняй Літвы і ў гэты ж год атрымала статус горада. З 1922 года — у міжваеннай Польскай Рэспубліцы. У верасні 1939 года горад далучаны да СССР (у складзе БССР), а з 1940 года перададзены ў склад Літоўскай ССР.

У 1995 годзе стаў цэнтрам сянюніі.

Дынаміка насельніцтва Швянчонелея
Год 1970 1979 1989 2001 2005 2006 2010
жыхароў 5 447 6 566 7 712 6 923 6 585 6 480 6 162
Касцёл Святога Эдуарда
  1. Resident population by city / town at the beginning of the yearState Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
  2. Назва паводле карты да артыкула Заходняя Беларусь // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 21. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
  3. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»