Новачаркаскі расстрэл
Новачаркаскі расстрэл | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||
Бакі канфлікту | |||||||||||||
рабочыя Новачаркаскага электравозабудаўнічага завода | Цэнтральны камітэт КПСС Унутраныя войскі МУС СССР КДБ СССР | ||||||||||||
Ключавыя фігуры | |||||||||||||
М. С. Хрушчоў А. І. Мікаян Ф. Р. Казлоў | |||||||||||||
Лік удзельнікаў | |||||||||||||
ад 4000 да 5000 удзельнікаў[1] | зводныя часткі міліцыі ад 200 чалавек[2] | ||||||||||||
Страты | |||||||||||||
26 загінуўшых 7 прыгавораны да смяротнага пакарання |
Новачаркаскі расстрэл — забастоўка рабочых Новачаркаскага электравозабудаўнічага завода імя С. М. Будзёнага, якая скончылася расстрэлам пратэстуючых.
Перадумовы
[правіць | правіць зыходнік]У 1962 годзе з-за праблем у сельскай гаспадарцы ў СССР утварыўся дэфіцыт прадуктаў харчавання: хлеба, круп, алею, мяса, малака. З-за краху праграмы асваення цаліны дэфіцыт хлеба стаў настолькі адчувальным, што вясной 1962 года СССР пачаў закупку збожжа з-за мяжы[3].
Сітуацыя на размешчаным у прыгарадзе Новачаркаска Новачаркаскім электравозабудаўнічым заводзе імя С. М. Будзённага была напружанай яшчэ з пачатку 1962 года. У сакавіку адміністрацыя завода знізіла расцэнкі за цяжкую працу на 10 %, што прывяло да зніжэння зарплаты і пакупніцкай здольнасці рабочых[4]. Увесну 1962 гады на заводзе ў кузава-зборачным цэху рабочыя тры дня не прыступалі да працы, патрабуючы палепшыць умовы працы, а ў абмоткава-ізаляцыйным цэху з-за нізкага ўзроўня тэхнікі бяспекі атруціліся 200 чалавек[5].
1 чэрвеня 1962 года была апублікавана пастанова ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР «Аб павышэнні цэн на мясамалочныя прадукты», згодна з якой павышаліся цэны на мяса і мясныя прадукты ў сярэднім на 31 % і на сметанковае масла — на 25-35 %[6].
Ход забастоўкі
[правіць | правіць зыходнік]1 чэрвеня
[правіць | правіць зыходнік]Раніцай 1 чэрвеня 1962 года на Новачаркаскім электравозабудаўнічым заводзе ім. С. М. Будзённага пачаўся стыхійны мітынг дзесяці фармоўшчыкаў сталеліцейнага цэха, якія абмяркоўвалі пастанову аб павышэнні коштаў. Неўзабаве да фармоўшчыкаў далучыліся працоўныя з кузава-зборачнага цэха, якія былі таксама незадаволеныя павышэннем цэн і паніжанай тры месяцы таму зарплатай[7].
Дырэктар завода Барыс Мікалаевіч Курачкін не змог уціхамірыць рабочых, заявіўшы, што «калі работнікам не хапае грошай на піражкі з мясам, то няхай купляюць піражкі з ліверам»[5][1]. Гэтым дырэктар абразіў працоўных і не змог спыніць распаўсюджванне забастоўкі па заводзе. Ужо да 12 гадзін дня вялікая група пратэстоўцаў, ад 300 да 500 чалавек, пакінула тэрыторыю завода і сабралася ля будынка заводаўпраўлення, а таксама спыніла пасажырскі цягнік «Саратаў-Растоў»[1].
Інфармацыя пра забастоўку ў Новачаркаску была паведамлена Мікіце Хрушчову. Ён аддаў загад аб падаўленні «антысавецкага бунту»[2], а таксама адправіў у Новачаркаск Ф. Р. Казлова, А. І. Мікаяна, Л. Ф. Ільічова, Д. С. Палянскага[8] і А. М. Шалепіна[2] ў разгорнуты часовы камандны пункт.
Да 14:30 зводнае падраздзяленне з міліцыянераў, супрацоўнікаў КДБ і народных дружыннікаў адціснулі пратэстоўцаў ад чыгуначных пуцей[2].
Да 19:00 улады распачалі першую спробу сілавога разгону мітынгоўцаў. Бяззбройны зводны атрад з 200 міліцыянераў і рота 505-га стралковага палка атрымала адпор ад рабочых і не змагла здзейсніць разгон[2].
2 чэрвеня
[правіць | правіць зыходнік]Раніцай 2 чэрвеня страйкоўцы-працоўныя зноў спынілі пасажырскі цягнік «Масква-Баку», а затым пад чырвонымі сцягамі і з партрэтамі Уладзіміра Леніна накіраваліся да гарадскога камітэта КПСС у Новачаркаску. Даведаўшыся пра гэтыя падзеі, Мікіта Хрушчоў, праз камандуючага ПКВА Ісу Пліева, перадаў загад аб сілавым падаўленні бунту генерал-лейтэнанту Мацвею Шапашнікаву, чыё падраздзяленне блакавала танкамі і аўтамабілямі дарогу да гаркома. Шапашнікаў адмовіўся выконваць загад страляць у пратэстуючых[8][9][10], тым самым забастоўшчыкі бесперашкодна пераадолелі загароды і накіраваліся ў цэнтр горада. Адна частка пратэстоўцаў накіравалася да гараддзелу міліцыі і КДБ для вызвалення раней затрыманых працоўных і завалоданнем зброяй, а другая частка накіравалася гаркаму КПСС, дзе ўчыніла пагром. У гэтай сітуацыі падраздзяленні 18-й танкавай дывізіі і 89-й дывізіі ўнутраных войскаў адкрылі па мітынгоўцах агонь на паражэнне[11]. Стральба прымусіла пратэстоўцаў адступіць.
3 чэрвеня
[правіць | правіць зыходнік]3 чэрвеня 1962 года натоўпы жыхароў Новачаркаска ізноў сталі збірацца ў гараддзелаў міліцыі і дзяржбяспекі. У гэтых умовах камандуючы ПКВА Іса Пліеў аддаў загад аб увядзенні ў горадзе каменданцкай гадзіны, што і дазволіла ў бліжэйшыя суткі здушыць пратэсты[11].
Наступствы
[правіць | правіць зыходнік]Пасля расстрэлу забастоўкі, дырэктар завода Барыс Мікалаевіч Курачкін быў звольнены і выключаны з КПСС. Яго месца заняў былы дырэктар завода і намеснік старшыні Савета Міністраў РСФСР Павел Іванавіч Аброскін. Усе тры сакратары Новачаркаскага гаркама КПСС і старшыня Новачаркаскага гарвыканкама атрымалі «строгую вымову»[11]. Патрабаванні рабочых задаволеныя не былі.
Інфармацыя аб ходзе забастоўкі і растрэле была засакрэчана савецкімі ўладамі і рассакрэчана толькі пасля распаду СССР.[12]
Ахвяры
[правіць | правіць зыходнік]Па афіцыйных дадзеных, у выніку расстрэлу загінула 26 чалавек[13][14][15], 87 атрымалі раненні.
Згодна з данясеннем штаба Паўночна-Каўказскай ваеннай акругі міністру абароны СССР, падчас беспарадкаў 15 ваеннаслужачых атрымалі раненні, каля 40 — удары і пабоі[16].
13-20 жніўня 1962 года ў Новачаркаску адбыўся адкрыты судовы працэс над удзельнікамі забастоўкі. У выніку 7 падсудных былі прысуджаныя да смяротнага пакарання — А. Ф. Зайцаў, Б. М. Макраусаў, А. А. Коркач, С. С. Сотнікаў, М. А. Кузняцоў, У. Р. Шуваеў і У. Д. Чарапанаў. 103 падсудныя былі прысуджаныя да розных тэрмінаў зняволення[11].
У 1996 годзе ўсе асуджаныя, у тым ліку расстрэленыя, былі рэабілітаваныя расійскімі ўладамі[12].
У культуры
[правіць | правіць зыходнік]- Аднойчы ў Растове — тэлесерыял Канстанціна Худзякова, першыя дзве серыі апісваюць падзеі забастоўкі.
- Шаноўныя таварышы! — фільм Андрэя Канчалоўскага, цалкам прысвечаны падзеям у Новачаркаску.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Спицын 2020, с. 365.
- ↑ а б в г д Спицын 2020, с. 366.
- ↑ Піхоя Р. Почему Хрущёв потерял власть: МВД и КГБ : альманах. — «Восток», кастрычнік 2004. — № 10 (22). Архівавана з першакрыніцы 5 чэрвеня 2013.
- ↑ К событиям в Новочеркасске (1962 год) | Рабочий путь (руск.) (23 студзеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2020. Праверана 28 кастрычніка 2020.
- ↑ а б Віктар Андрыянаў «Пирожки с пулями». : газета. — «Трибуна», 20 ліпеня 2007 года. Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2013.
- ↑ Спицын 2020, с. 364.
- ↑ Спицын 2020, с. 364-365.
- ↑ а б Спицын 2020, с. 367.
- ↑ Ст. Подольский. Новочеркасск 1962. Приложения . temnyjles.narod.ru. Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2021. Праверана 7 студзеня 2021.
- ↑ Старахамская К. Ю. Что случилось в Новочеркасске? Генерал, который не стрелял // Shkolazhizni.Ru. — 2007. — 8 снежня.
- ↑ а б в г Спицын 2020, с. 368.
- ↑ а б Барысаў, Максім. «Хрущева — на мясо!» Как давили антисоветский бунт в Новочеркасске (2 чэрвеня 2022). Праверана 19 лютага 2023.
- ↑ Варцаба Валянцін. Новочеркасский расстрел: герои, палачи и жертвы трагедии 1962 года (руск.). Аргументы и факты (2 чэрвеня 2017). Праверана 19 лютага 2023.
- ↑ Невыученные уроки новочеркасского расстрела (руск.). РИА Новости (5 чэрвеня 2012). Праверана 19 лютага 2023.
- ↑ Крачэтнікаў Арцём. Бойня в Новочеркасске: "Но был один, который не стрелял" (руск.). BBC (25 мая 2012). Праверана 19 лютага 2023.
- ↑ Трацецкі А. В. Новочеркасск. Июнь 1962 года. // Военно-исторический журнал. — 1991. — № 1. — С.72.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Спицын Я. Ю. Новочеркасский бунт 1962 года // Хрущёвская слякоть. Советская держава в 1953-1964 годах. — М.: Концептуал, 2020. — С. 363—368. — 592 с. — ISBN 978-5-907172-63-0.