Наш край (часопіс)
«Наш край» | |
---|---|
| |
Тып | часопіс |
Заснавальнік | Інстытут беларускай культуры |
Краіна | БССР |
Галоўны рэдактар | Змітрок Бядуля (1926-1930) |
Заснавана | кастрычнік 1925 |
Спыненне публікацый | кастрычнік 1930 |
Палітычная прыналежнасць | Цэнтральнае Бюро краязнаўства |
Мова | Беларуская |
Перыядычнасць | Штомесячнік |
Тыраж | |
Наш край у Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Наш край» — краязнаўчы часопіс, орган Цэнтральнага Бюро краязнаўства пры Інстытуце Беларускай культуры, з 1929 года пры Беларускай акадэміі навук. Выдаваўся з кастрычніка 1925 года па кастрычнік 1930 года раз у месяц у Мінску на беларускай мове.
Яго выдаўцы ставілі за мэту вывучэнне прыродных і прадукцыйных сіл Беларусі, духоўных традыцый яе народаў. Даследаванні вяліся па трох асноўных кірунках: прыродна-геаграфічным, грамадска-эканамічным і культурна-гістарычным. Часопіс асвятляў дзейнасць Цэнтральнага бюро краязнаўства, дзейнасць краязнаўчых таварыстваў і развіццё краязнаўчага руху. Змяшчаліся матэрыялы па біялогіі, заалогіі, батаніцы, геаграфіі, агляды краязнаўчай літаратуры.
Першы нумар складаўся з 68 старонак, выйшаў тыражом 2 тысяч асобнікаў. Першы рэдактар Мікалай Азбукін[1], з красавіка 1926 года Самуіл Плаўнік (З. Бядуля). Вокладку першага нумару афармляў мастак Міхаіл Эндэ, застаўкі паводле малюнкаў на беларускіх тканінах і ўзораў беларускай драўлянай разьбы — мастак Анатоль Тычына.
Выйшаў 61 нумар, асобныя — здвоеныя.
З лістапада 1930 года да студзеня 1933 года выходзіў пад назвай «Савецкая краіна».
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Кісялёў У. Наш папярэднік…
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ліс А. «Наш край» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- Ліс А. «Наш край» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
- «Наш край» // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 3. — 599 с. — 10 000 экз.
- Кісялёў У. Наш папярэднік // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — № 4. — Мн.: Полымя, 1985. — ISSN 0131-2669. С. 36—37.
- Гужалоўскі А. Летапісец беларускага краязнаўства (да 90-годдзя часопіса “Наш край”) // Беларускі гістарычны часопіс. – 2015. – № 9. – С. 5–15.
Вонкавыя выявы | |
---|---|
З калекцыі «Беларуская літаратурная спадчына. Часопісы 1919—1939 гг.», Нацыянальная бібліятэка Беларусі | |
Часопіс «Наш край», 1925 год | |
Часопіс «Наш край», 1926 год | |
Часопіс «Наш край», 1927 год | |
Часопіс «Наш край», 1928 год | |
Часопіс «Наш край», 1929 год | |
Часопіс «Наш край», 1930 год | |
Часопіс «Савецкая краіна», 1930 год | |
Часопіс «Савецкая краіна», 1931 год | |
Часопіс «Савецкая краіна», 1932 год |