Перайсці да зместу

Нацыянальная галерэя мастацтва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нацыянальная галерэя мастацтва
Выява лагатыпа
Лагатып
Заснаваны 24 сакавіка 1937
Заснавальнік Эндру Уільям Мелан[1][2][…] і Кангрэс Злучаных Штатаў Амерыкі[3][1][…]
Адкрыты 17 сакавіка 1941[1][2][…]
Месцазнаходжанне Вашынгтон
Наведвальнікі
  • 4 074 403 чал. (2019)[4]
  • 1 704 606 чал. (2021)[5]
Дырэктар Эрл А. Паўэл III (Earl A. Powell III)
Адкрыты пн—сб 10:00—17:00, нд 11:00—18:00
(акрамя 25 снежня і 1 студзеня)
nga.gov (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нацыянальная галерэя мастацтва (англ.: National Gallery of Art) — мастацкі музей у Вашынгтоне (ЗША) у парку Нацыянальная алея (англ.: National Mall).

У галерэі сабрана адна з лепшых калекцый мастацтва ў свеце. У экспазіцыі прадстаўлены творы мастацтва еўрапейскіх і амерыканскіх майстроў: карціны, скульптуры, малюнкі, фатаграфіі, графіка, прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Калекцыя налічвае каля 1200 карцін (асабліва шырока прадстаўлены палотны італьянскіх, французскіх і амерыканскіх майстроў), адзін з лепшых у свеце збораў жывапісу італьянскай Адраджэння, творы галандскага і іспанскага барока. Урадам ЗША галерэі былі перададзены 20 тыс. малюнкаў і акварэляў, якія адлюстроўваюць гісторыю амерыканскіх рамёстваў і народнага мастацтва[6].

Галерэя заснавана ў 1937 годзе Кангрэсам ЗША на аснове буйных прыватных калекцый Эндру Уільяма Мелана (таксама вылучыў 10 млн долараў ЗША на будаўніцтва будынка), Лесінга Дж. Розенвальда, Сэмуэла Генры Крэса і больш за 2000 скульптур, карцін, прадметаў дэкаратыўнага мастацтва і фарфоравых вырабаў з калекцыі Джозефа Уайдэнера, а таксама іншых калекцыянераў.

Спадарожнікавы здымак будынкаў

Галерэі належаць два будынка, усходні будынак (англ.: East Building) і заходні будынак (англ.: West Building), злучаныя прасторным падземным пераходам. Заходні будынак (архітэктар Д. Р. Поўп) пабудавана ў неакласічным стылі з гіганцкім порцікам з калонамі і масіўным купалам, які нагадвае Пантэон (таксама як і іншы будынак Поўпа — Мемарыял Джэферсана ў Вашынгтоне), акрамя сіметрычных крылаў будынка. Усходні будынак (архітэктар І. М. Пей) — строга геаметрычны ў параўнанні з класіцызмам заходняга будынка. Зверху ён выглядае як злучаныя адна з адной прызмы.

Інтэр'ер заходняга будынка

У заходнім будынку знаходзіцца багатая калекцыя карцін і скульптур еўрапейскіх майстроў з часоў Сярэднявечча да канца XIX стагоддзя, а таксама працы амерыканскіх жывапісцаў да XX стагоддзя. Шэдэўры калекцыі ўключаюць творы Я. Вермера, Рэмбрандта, К. Манэ, В. Ван Гога, Леанарда да Вінчы.

Джынеўра Бенчы пэндзля Леанарда да Вінчы — адзін з шэдэўраў галерэі

Ва ўсходнім будынку сабраны творы сучаснага мастацтва (з канца XIX стагоддзя), у тым ліку працы П. Пікасао, А. Маціса, Д. Полака, Эндзі Уорхала, Р. Ліхтэнштэйна, А. Колдэра. У будынку апроч збору размяшчаюцца галоўныя офісы галерэі, даследчыя лабараторыі і цэнтр па спецыяльных даследаваннях выяўленчага мастацтва (англ.: Center for the Advanced Study in the Visual Arts, CASVA).

Да захаду ад заходняга будынка, па скрыжаванні 7-й вуліцы, размешчаны сад скульптур. У цэнтры саду плошчай 25 тыс. м² працуе вялікі фантан (узімку выкарыстоўваецца як каток), па перыметры акружаны каменнымі сядзеннямі. Вакол яго ўстаноўлены скульптуры такіх майстроў, як Х. Міро, Л. Буржуа, Э. Гімара.

Зноскі