Перайсці да зместу

Нарцыс (род раслін)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нарцыс

Narcissus pseudonarcissus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Narcissus L. (1753)

Сінонімы
Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  500435
NCBI  4697
EOL  29121
GRIN  g:7979
IPNI  1558-1

Нарцыс (Narcissus) — род кветкавых раслін сямейства амарылісавых.

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовыя цыбульныя травяністыя расліны. Лісце прыкаранёвае, лінейнае. Кветанос бязлісты, вышынёй да 0,5 м. Кветкі белыя, жоўтыя, адзіночныя ці ў гронках, у некаторых пахучыя; эфірны алей з іх выкарыстоўваецца ў медыцыне і парфумерыі. Плод — каробачка. Усе віды ядавітыя.

Пашыраны пераважна ў Міжземнамор'і. Трапляюцца ў вільготных месцах, на высакагорных і далінных лугах, травяністых схілах гор.

Віды роду Нарцыс распаўсюджаны ў Еўропе, пераважна ў міжземнаморскіх краінах, асабліва заходніх; адзін від расце ў Азіі да Японіі і Кітая.

Род Нарцыс паводле Каралеўскіх батанічных садоў К’ю ўключае 54 першасных і 59 гібрыдагенных відаў[1]:

Гібрыдагенныя віды
Narcissus ×incomparabilis
Narcissus ×litigiosus
Narcissus ×medioluteus
Narcissus ×ponsii-sorollae
Narcissus ×tortifolius

Ранневеснавыя дэкаратыўныя расліны. Культывуюць са старажытнага часу, вядома больш за 12 тысяч сартоў. На Беларусі вырошчваюць каля 40 сартоў нарцыса гібрыднага.

Шкоднікі і хваробы

[правіць | правіць зыходнік]

Значную шкоду нарцысам прыносіць вірус мазаікі нарцыса, які пераносіцца з сокам раслін і насякомымі.

Зноскі

  1. Спіс відаў роду Нарцыс на сайце Royal Botanic Gardens, Kew (англ.) (Праверана 14 студзеня 2013)