Нарцыс (міфалогія)
Выгляд
Нарцыс | |
---|---|
стар.-грэч.: Νάρκισσος | |
| |
Міфалогія | старажытнагрэчаская міфалогія |
Пол | мужчынскі пол |
Бацька | Cephissus[d] |
Маці | Liriope[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарцыс (Наркіс, грэч. Νάρκισσος) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі юнак-прыгажун, сын беатыйскага рачнога бога Кефіса і німфы Лірыёпы. Паводле пашыранага міфа, Нарцыс не прыняў кахання німфы Эха, за што быў пакараны Афрадытай: закахаўся ва ўласнае адлюстраванне ў вадзе і памёр ад непадзеленага кахання. Ператвораны багамі ў аднайменную кветку.
Вобраз Нарцыса ўвасоблены ў скульптурах Паліклета Старэйшага і Б. Чэліні, карцінах Я. Тынтарэта і М. Караваджа, п’есах П. Кальдэрона дэ ла Баркі і Ж.-Ж. Русо, операх Д. Скарлаці, К. В. Глюка і Ж. Маснэ, іншых творах мастацтва і літаратуры.
У пераносным сэнсе Нарцыс — самаўлюбёны чалавек.
Зноскі
Нарцыс (міфалогія) на Вікісховішчы |