Нараўскі замак
Славутасць | |
Нараўскі замак | |
---|---|
Narva kindlus | |
59°22′32″ пн. ш. 28°12′03″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Эстонія |
Месцазнаходжанне |
|
Першае згадванне | 1329 |
Дата заснавання | XIII стагоддзе |
Сайт | narvamuuseum.ee |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
За́мак Ге́рмана (эст.: Hermanni linnus) — сярэднявечны замак у эстонскім горадзе Нарва на беразе ракі Нарва, заснаваны ў XIII стагоддзі. У цяперашні час тут дзейнічае музей.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Дакладны ўзрост Нараўскага замка дагэтуль выклікае спрэчкі гісторыкаў. Большасць з іх сыходзяцца ў думцы, што першыя драўляныя ўмацаванні збудавалі датчане пасля заваёвы Паўночнае Эстоніі ў XIII стагоддзі. Першыя пісьмовыя згадкі пра замак датаваныя 1329 годам.
На пачатку XIV стагоддзя датчане пачалі будаваць каменную фартыфікацыю з вежай, якая пазней атрымае назву Германавай. У 1347 годзе кароль Даніі Вальдэмар IV прадаў Паўночную Эстонію Лівонскаму ордэну, які перабудаваў Нараўскі замак дзеля сваіх патрэбаў. З прычыны з’яўлення на супрацьлеглым баку Нарвы Івангародскага замка давялося дабудоўваць і вежу Германа.
На пераломе XV—XVI стагоддзяў Ордэн абнёс горада дадатковай сцяной (зруйнаваная ў 1777 годзе). Вядома, што яна мела чатыры брамы з усіх бакоў. Вароты былі пакрыты жалезнымі пласцінамі, перад імі размяшчаліся пад’ёмныя масты. Па перыметры сцяны былі пастаўленыя прынамсі сем вежаў і выкапаны роў.
Ад 1581 замак знаходзіўся ва ўладанні Швецыі. У 1676—1680 шведы пабудавалі дадатковыя ўмацаванні, таксама адбылася частковая перабудова ўжо існых збудаванняў. У 1684 пачалося будаўніцтва бастыённых умацаванняў паводле плану Эрыка Дальберга. Заходняя і паўночная часткі крэпасці былі значна пашыраныя і ўмацаваныя, без змяненняў засталася толькі сцяна, што выходзіла да ракі. Шведы не паспелі скончыць рэканструкцыі, бо ў 1704 годзе Нарва была захоплена расійскімі войскамі.
У 1822 завершанае будаўніцтва Заходняе брамы. У 1875 зруйнаваная Цёмная брама.
Замак быў значна пашкоджаны ў часе Другой сусветнай вайны. У 1950 распачатая рэстаўрацыя.
Цяпер у вежы Германа і ў найстарэйшай частцы замку размешчаны Нараўскі музей, а на бастыёнах Нараўскіх умацаванняў разбіты парк.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
1860-я
-
Нараўскі і Івангародскі замкі
-
Вежа Герман
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Эльдар Эфендиев. Нарва. Путеводитель. — Таллинн: Периодика, 1990.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Нараўскі замак на Вікісховішчы |
- Афіцыйная старонка музея (эст.) (руск.) (англ.) (лац.) (фін.)