Місуры (штат)
Місуры | |||||
---|---|---|---|---|---|
англ.: State of Missouri | |||||
|
|||||
Краіна | |||||
Гімн | Missouri Waltz[d] | ||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 10 жніўня 1821 | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Вышыня над узроўнем мора |
240 м | ||||
Часавы пояс | UTC-6, CDT[d] і America/Chicago[d] | ||||
Код ISO 3166-2 | US-MO | ||||
Афіцыйны сайт (англ.) | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Місуры (англ.: Missouri) — штат на Сярэднім Захадзе ЗША, 24-ы штат у складзе федэрацыі. Насельніцтва 5.595.211 чалавек (па гэтым паказчыку Місуры займае 17-е месца ў краіне; даныя 2000 г.). Этнічны склад: немцы — 23,5 %, ірландцы — 12,7 %, «амерыканцы» — 10,5 %, англічане — 9,5 %, французы — 3,5 %. Сталіца — Джэферсан-Сіці, найбуйнейшыя гарады — Сент-Луіс, Канзас-Сіці, Спрынгфілд, Індэпендэнс. Афіцыйная мянушка — Штат «пакажы — мне».
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Штат Місуры размешчаны на працягу рэк Місуры і Місісіпі. Агульная плошча 180693 км² (21-е месца ў ЗША).
На поўначы Місуры мяжуе з Аявай, на ўсходзе (па рацэ Місісіпі) — з Ілінойсам, Кентукі і Тэнэсі, на поўдні — з Арканзасам, на захадзе — з Аклахомай, Канзасам і Небраскай (з першымі двума — па рацэ Місуры).
Рэльеф у значнай ступені вызначаецца далінамі рэк Місісіпі на ўсходзе і Місуры ў цэнтральных і паўночна-заходніх раёнах, а таксама тым, што паўднёвую палову штата займае найбуйнейшае ў ЗША вапняковае плато Азарк.
Судовая сістэма
[правіць | правіць зыходнік]Судовая ўлада штата Місуры складаецца з судоў трох узроўняў: суды першай інстанцыі (таксама вядомыя як акруговыя суды), апеляцыйны суд перамежкавай інстанцыі (Апеляцыйны суд штата Місуры), які падзелены на тры рэгіянальных акругі, і Вярхоўны суд штата Місуры.[3]
У штаце Місуры 415 суддзяў і камісараў. У трох геаграфічных акругах апеляцыйнага суда прамежкавай інстанцыі працуюць 7 суддзяў Вярхоўнага суда і 32 суддзі апеляцыйнай інстанцыі. У судах першай інстанцыі па ўсім штаце працуюць 142 акруговыя суддзі, 202 малодшыя акруговыя суддзі і 33 камісары і намеснікі камісара. На ўтрыманне судовай сістэмы ў 2017 годзе было выдаткавана 217 365 266 $.[4]
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
- ↑ 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 20 сакавіка 2022.
- ↑ https://missouri.courtrecords.org/criminal-court-records/ Архівавана 15 кастрычніка 2020.
- ↑ https://www.courts.mo.gov/page.jsp?id=631
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).