Перайсці да зместу

Міранда (спадарожнік Урана)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міранда
спадарожнік Урана
Першаадкрывальнік Джэрард Петэр Койпер
Дата адкрыцця 16 лютага 1948
Арбітальныя характарыстыкі
Вялікая паўвось 129 872 км
Эксцэнтрысітэт 0,0013
Перыяд абарачэння 1,413479 суткі
Фізічныя характарыстыкі
Маса 66 ± 6 zettagram[1]
Атмасфера няма
Міранда (колер натуральны)

Міранда — адзін з буйных спадарожнікаў Урана. Адкрыта 16 лютага 1948 года амерыканскім астраномам Джэрардам Койперам, і названая ў гонар гераіні п’есы У. Шэкспіра.

У 1986 годзе побач з Мірандай пралятаў КА Вояджэр-2.

Адлегласць ад Урана 129 780 км, дыяметр каля 470 км, сідэрнічны перыяд — 1,41347925 зямных сутак. Міранда заўсёды павернута да Урана адным бокам (як Месяц да Зямлі).

Verona Rupes (з права па цэнтры) — самая высокая скала Сонечнай сістэмы

На Мірандзе размешчана самая вялізная скала Сонечнай сістэмы — Verona Rupes, вышынёй 20 км.

  1. https://ssd.jpl.nasa.gov/?sat_phys_par Праверана 5 верасня 2020.