Перайсці да зместу

Муслін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Муслін
Выява
Названа ад Масул
Краіна паходжання
Матэрыял бавоўна[1], blend[d][1] і міткаль
Месца стварэння Індыя[1] і каля Шатландыя[1]
Метад вырабу палатно[d][1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Жаночая сукенка з мусліну. 1830-я гады

Муслін[2] (фр.: mousseline — «кісея  (руск.)», ад фр.: Mossoul — Масул, найстаражытнейшы цэнтр тэкстыльнай вытворчасці на Блізкім Усходзе) — вельмі тонкая тканіна палатнянага перапляцення  (руск.) пераважна з бавоўны, а таксама воўны, шоўку ці лёну. Муслін з’явіўся ў Еўропе ў канцы XVIII стагоддзя і пераважна выкарыстоўваўся для пашыву жаночых сукенак з невялікімі перапынкамі аж да 1910-х гадоў. У адрозненне ад Еўропы, у Расійскай імперыі «кісея» і «муслін» былі рознымі паняццямі[3].

Муслін выпрацоўваецца з міткалю, які падвяргаюць бяленню і так званай мяккай апрацоўцы з мінімальным утрыманнем апрэту ў тканіне. Муслін па будове падобны з мадапаламам, але значна пераўзыходзіць яго ў мяккасці[4]. Часта выкарыстоўваўся для сукенак, пеньюараў  (руск.) і штор. Міткаль добра дыхае, дзякуючы чаму падыходзіць для гарачага і сухога клімату.

Муслін валодаў разнастайнасцю сартоў. Тарлатан, зефір, нансук і муслін-дэ-лен сустракаюцца ў творах рускай літаратуры XIX—XX стагоддзяў. Муслін дарэя з Усходняй Індыі  (руск.) выпускаўся з аздабленнем у палоску, муслін мадрас з Мадраса — з тэкстыльным арнаментам у клетку, швейцарскі муслін — у гарошак. Акрамя сукенак і блузак з мусліну шылі бялізну, гальштукі і хусткі[3].

Зноскі

  • Андреева Р. П. Муслин // Энциклопедия моды. — СПб.: Издательство «Литера», 1997. — С. 250. — ISBN 5-86617-030-2.
  • Беловинский Л. В. Муслин // Иллюстрированный энциклопедический историко-бытовой словарь русского народа. XVIII — начало XIX в. / под ред. Н. Ерёминой. — М.: Эксмо, 2007. — С. 400. — 784 с. — 5000 экз. — ISBN 978-5-699-24458-4.
  • Глинкина Л. А. Муслин // Иллюстрированный словарь забытых и трудных слов русского языка: ок. 7000 единиц: более 500 ил. / Л. А. Глинкина; худож. М. М. Салтыков. — М.: Мир энциклопедий Аванта+, 2008. — С. 185. — 432 с. — ISBN 978-5-98986-208-5.
  • Муслин блузочный — Муслин хлопчатобумажный // Товарный словарь / И. А. Пугачёв (главный редактор). — М.: Государственное издательство торговой литературы, 1959. — Т. VI. — Стб. 975—978. — 581 с.
  • Муслин // Краткая энциклопедия домашнего хозяйства / под ред. А. И. Ревина. — М.: Советская энциклопедия, 1960. — Т. 1. — С. 357. — 770 с.
  • Кирсанова Р. М. Муслин // Костюм в русской художественной культуре 18 — первой половины 20 вв. / под ред. Т. Г. Морозовой, В. Д. Синюкова. — М.: Большая российская энциклопедия, 1995. — С. 180. — 383 с. — 50 000 экз. — ISBN 5-85270-144-0.
  • Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. — Мінск: Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.