Морула
Appearance
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c6/Blastulation.png/220px-Blastulation.png)
Мо́рула (лац.: morula — шаўкоўніца) — гэта стадыя ранняга эмбрыянальнага развіцця зародка, якая пачынаецца з завяршэннем драбнення зіготы. Клеткі морулы падзяляюцца гомабластычна. Пасля некалькіх дзяленняў клеткі зародка фарміруюць шарападобную структуру, які нагадвае ягаду шаўкоўніцы.
У далейшым унутры зародка з'яўляецца поласць — бластацэль. Гэты этап развіцця завецца бластула.