Месяцава-сонечны каляндар
Выгляд
Месяцава-со́нечны калянда́р — тып календара ў большасці культур, які адлюстроўвае як месяцавыя фазы, гэтак і сонечны год. Калі сонечны год вызначаць як трапічны год, то з дапамогай месяцава-сонечнага календара можна вызначыць поры года. Калі ж прыняць за сонечны год сідэрычны, то каляндар будзе вызначаць сузор’е, у якім можа адбыцца поўня. У некаторых календарах існуе дадатковае патрабаванне з тым, што год не заўсёды мае 12 месяцаў, а дадаецца трынаццаты — раз на тры ці два гады.
Прыклады
[правіць | правіць зыходнік]Яўрэйскі, будысцкі, індуісцкі месяцава-сонечны, тыбецкі, традыцыйны бірманскі, в’етнамскі, мангольскі і карэйскі календары з’яўляюцца месяцава-сонечнымі.