Перайсці да зместу

Месэнджар (АМС)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
MESSENGER
MErcury Surface, Space ENvironment, GEochemistry and Ranging
«Месэнджар» на арбіце вакол Меркурыя ва ўяўленні мастака
«Месэнджар» на арбіце вакол Меркурыя ва ўяўленні мастака
«Месэнджар» на арбіце вакол Меркурыя ва ўяўленні мастака
Заказчык Злучаныя Штаты Амерыкі НАСА
Вытворца Злучаныя Штаты Амерыкі APL
Аператар НАСА
Пралёт Зямля, Венера, Меркурый
Спадарожнік Меркурыя
Выхад на арбіту 18 сакавіка 2011, 01:10 UTC[1]
Запуск 3 жніўня 2004, 06:15:56UTC
Ракета-носьбіт Delta-II 7925H-9.5
Стартавая пляцоўка Злучаныя Штаты Амерыкі мыс Канаверал SLC17B
Сход з арбіты 30 красавіка 2015
NSSDC ID 2004-030A
SCN 28391
Тэхнічныя характарыстыкі
Маса 1100 кг
Магутнасць 450 Вт|Тэрмін актыўнага існавання=|

«Месэнджар» (англ. MErcury Surface, Space ENvironment, GEochemistry and Ranging - MESSENGER) - амерыканская аўтаматычная міжпланетная станцыя (АМС) для даследавання Меркурыя. Запушчана 3 жніўня 2004 года са станцыі ВПС ЗША на мысе Канаверал з дапамогай ракеты-носьбіта Delta II 7925H-9.5. 18 сакавіка 2011 года ў 01:10 UTC станцыя паспяхова выйшла на арбіту Меркурыя. Палёт завяршыўся 30 красавіка 2015 года, калі станцыя ўпала на Меркурый.

Месэнджар быў запушчаны ракетай Delta II у жніўні 2004 года. Яго шлях уключаў складаную серыю аблётаў – касмічны карабель праляцеў каля Зямлі адзін раз, Венеры два разы і каля Меркурыя тры разы, што дазволіла яму затармазіць адносна Меркурыя, выкарыстоўваючы мінімальную колькасць паліва. У студзені 2008 года Месэнджар стаў другім касмічным апаратам пасля "Марынера-10", які дасягнуў Меркурыя.[2][3][4]

Месэнжар выйшаў на арбіту вакол Меркурыя 18 сакавіка 2011 г., стаўшы першым касмічным караблём, якому гэта ўдалося.[5] Ён паспяхова завяршыў сваю асноўную місію ў 2012 годзе.[6] Пасля двух пашырэнняў місіі касмічны карабель выкарыстаў апошнюю частку свайго паліва, каб сысці з арбіты, сутыкнуўшыся з паверхняй Меркурыя 30 красавіка 2015 года.[7]

«Сямейны партрэт»

[правіць | правіць зыходнік]

18 лютага 2011 года на сайце місіі быў апублікаваны партрэт Сонечнай сістэмы. Калаж ўтрымлівае 34 фотаздымка, атрыманыя прыборам MDIS у лістападзе 2010 года. Усе планеты былі бачныя, за выключэннем Урана і Нептуна, з-за іх вялікай адлегласці ад Сонца. «Сямейны партрэт» Месэндара павінен быў быць дапаўненнем да сямейнага партрэта «Вояджэра», які быў атрыманы з вонкавай часткі Сонечнай сістэмы «Вояджэрам-1» 14 лютага 1990 года [8]

Амаль поўны партрэт Сонечнай сістэмы зроблены ў лістападзе 2010.

Пасля таго, як ў апарата скончылася паліва для карэкціроўкі курсу, ён увайшоў у чаканую канчатковую фазу сходу з арбіты ў канцы 2014 года. Праца касмічнага карабля была падоўжана на некалькі тыдняў за кошт выкарыстання астатняга запасу гелія, які выкарыстоўваўся для стварэння ціску ў баках з палівам. Месэнджар працягваў вывучэнне Меркурыя ў падчас свайго падзення.

Касмічны апарат упаў на паверхню Меркурыя 30 красавіка 2015 года ў 15:26. EDT (19:26 па Грынвічы), на хуткасці 14 080 км/г, верагодна, стварыўшы кратэр на паверхні планеты шырынёй каля 16 м.

Лагатып місіі
Першы фотаздымак зроблены «Месэнджарам» (29 сакавіка, 2011) і апошні (30 красавіка, 2015) фотаздымкі з арбіты Меркурыя (дадаткова).

Зноскі

  1. MESSENGER Begins Historic Orbit around Mercury (англ.)(недаступная спасылка) (17 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2013. Праверана 18 сакавіка 2011.
  2. "Countdown to MESSENGER's Closest Approach with Mercury" (Press release). Johns Hopkins University. January 14, 2008. Архівавана з арыгінала 13 мая 2013. Праверана 29 чэрвеня 2023.
  3. "Critical Deep-Space Maneuver Targets MESSENGER for Its Second Mercury Encounter" (Press release). Johns Hopkins University. March 19, 2008. Архівавана з арыгінала 3 сакавіка 2016. Праверана 29 чэрвеня 2023.
  4. "Deep-Space Maneuver Positions MESSENGER for Third Mercury Encounter" (Press release). Johns Hopkins University. December 4, 2008. Архівавана з арыгінала 4 сакавіка 2016. Праверана 29 чэрвеня 2023.
  5. "NASA Spacecraft Circling Mercury". March 17, 2011.
  6. MESSENGER Completes Its First Extended Mission at Mercury. dead. JHU – APL (18 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы July 29, 2013.
  7. "Messenger's Collision Course With Mercury". April 30, 2015.
  8. "A Solar System Family Portrait, from the Inside Out" (Press release). APL. February 18, 2011. Архівавана з арыгінала 12 мая 2013. Праверана 29 чэрвеня 2023.