Мастацтва вайны
Мастацтва вайны (кіт. трад. 孫子兵法, спр. 孙子兵法, піньінь Sūn Zǐ bīng fǎ) — старажытны кітайскі ваенны трактат, які быў напісаны Сунь-цзы, высокапастаўленым генералам і стратэгам у канцы вясновага і восеньскага перыяду, але некаторыя навукоўцы лічаць, што «мастацтва вайны» не было завершана да наступнага перыяду Ваюючых царстваў[1]. Твор складаецца з 13 частак, кожная з якіх прысвечана аднаму з аспектаў вайны, ён, як кажуць, з'яўляецца дасканалай і скончанай працай па ваеннай стратэгіі і тактыкі свайго часу, і да гэтага часу твор не згубіў сваёй актуальнасці.
«Мастацтва вайны» з'яўляецца адной з найстарэйшых і самых паспяховых кніг па ваеннай стратэгіі ў свеце. Твор быў самым вядомым і ўплывовым з сямі ваенных класічных твораў Кітая: «за апошнія 2 тысячы гадоў ён заставаўся самым важным ваенным трактатам у Азіі, дзе нават простыя людзі ведалі яго па назве»[2]. Твор меў велізарны ўплыў на ўсходняе ваеннае мысьленне, бізнес-тактыку, і нават у іншых сферах жыцця.
Сунь-цзы падкрэсліваў важнаьць пазіцыянавання ў ваеннай стратэгіі, і што рашэнне пра выбар пазіцыі войска павінна быць заснавана як на аб’ектыўных ўмовах, паводле дадзеных пра фізіка-геаграфічнае асяроддзе, гэтак і на суб’ектыўных перакананнях іншых аспектаў у гэтым асяроддзі. Ён меркаваў, што стратэгія не ёсць планаванне ў сэнсе працы праз устаноўленыя перакананні і дзеянні, а тое, што яна патрабуе хуткіх і адэкватных мер рэагавання на зменлівыя ўмовы. Планаванне працы павінна праводзіцца не толькі ў кантраляваным асяроддзі, але і ў зменлівых умовах, якія ствараюць нечаканыя сітуацыі.
Кніга была ўпершыню перакладзеная на французскую мову ў 1772 французскім езуітам Жанам Жазефам Мары Аміё, і на англійскую мову брытанскім афіцэрам Эверардам Фергюсанам Калтропам у 1905 годзе. Разнастайныя лідары, як то Маа Цзэдун, генерал Во Нгуен Зіап, барон Антуан-Анры Жаміні, генерал Дуглас Макартур, Напалеон, і кіраўнікі імператарскай Японіі, чэрпалі натхненне з гэтай працы. «Мастацтва вайны» ўжываецца таксама як дапаможнік па бізнесу і кіраўніцкай стратэгіі[3][4].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Griffith, Illustrated Art of War, p. 17–18
- ↑ Sawyer, Ralph D. The Seven Military Classics of Ancient China. New York: Basic Books. 2007. p. 149.
- ↑ «Art of War for Business Management Strategic Planning»
- ↑ Floyd, Raymond E. «The art of war and the art of management» Архівавана 22 жніўня 2011..
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сунь-Цзи. Кантата "МІСТЕЦТВО ВІЙНИ" Кантата на украйінскай мові.
- «The Art of War». Выданне на кітайскай і англійскай мовах.
- «The Art of War». У перакладзе на англійскую. «Праект Гутэнберг».
- «Art of War». Аўдыё-кніга на англійскай мове на сайце Internet Archive.
- List of eBooks Архівавана 6 кастрычніка 2011.. Спасылка на электронную кнігу на англійскай мове ў фармаце PDF.