Марыя Гімбутас
Марыя Гімбутас | |
---|---|
Marija Gimbutienė | |
| |
Дата нараджэння | 23 студзеня 1921[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 лютага 1994[1][2][…] (73 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Літва |
Бацька | Danielius Alseika[d] |
Маці | Veronika Alseikienė[d] |
Муж | Jurgis Gimbutas[d][5] |
Род дзейнасці | антраполаг, археолаг, даследчык дагістарычнай эпохі, выкладчыца ўніверсітэта, гісторык, этнолаг |
Навуковая сфера | археалогія і гендарныя даследаванні[d] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марыя Гімбутас (літ.: Marija Gimbutienė, англ.: Marija Gimbutas; 23 студзеня 1921 г., Вільня — 2 лютага 1994 г., Лос-Анджэлес) — выбітная літоўская археолаг, стваральніца курганнай гіпотэзы прарадзімы індаеўрапейцаў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў сям’і Даніэлюса і Веранікі Алсейка ў Вільне, якая ў той час уваходзіла ў склад Сярэдняй Літвы. У 1931 г. яе сям’я пераехала ў Каўнас. З 1936 г. прымала ўдзел у этнаграфічных даследаваннях. У 1941 г. выйшла замуж за літоўскага архітэктара Юргіса Гімбутаса.
У 1942 г. скончыла гуманітарны факультэт Віленскага ўніверсітэта. У 1946 г. абараніла доктарскую дысертацыю па этналогіі ў Цюбінгенскім універсітэце. З 1949 г. жыла ў ЗША. Працавала і выкладала ў Гарвардскім і Каліфарнійскім універсітэтах. Праводзіла раскопкі у Югаславіі, Грэцыі і Італіі. У 1981 г. наведала СССР, чытала лекцыі ў Вільнюсе і Маскве.
Мела 3 дачок.
Памерла ў Лос-Анджэлесе. У 1994 г. перапахавана на Пятрашунскіх могілках у Каўнасе.
Навуковыя погляды
[правіць | правіць зыходнік]Марыя Гімбутас найбольш вядома курганнай гіпотэзай паходжання індаеўрапейцаў, якую яна высунула ў 1956 г.
Выступала за стварэнне асобнай міждысцыплінарнай вобласці археаматалогія, што павінна была аб’яднаць археалогію, тэалогію, мовазнаўства і этналогію. З’яўлялася прыхільніцай існавання матрыярхальнага грамадства ў старажытнасці, характарызавала яго як стадыю развіцця з эканамічнай роўнасцю і мірнымі адносінамі. У працах 1974—1991 гг. сцвярджала, што ў неалітычнай Еўропе склалася мірнае «гінацэнтрычнае» грамадства, якое шанавала багінь-маці. Культуру бронзавага веку і распаўсюджанне індаеўрапейцаў звязвала з надыходам ваяўнічай патрыярхальнай «андракратыі».
Асноўныя публікацыі
[правіць | правіць зыходнік]- Die Bestattung in Litauen in der vorgeschichtlichen Zeit — Verlag: Tübingen: J. C. B. Mohr, 1946
- The Prehistory of Eastern Europe. Part I. Mesolithic, Neolithic and Copper Age Cultures in Russia and the Baltic Area. H. Hencken, ed. Cambridge: American School of Prehistoric Research. Peabody Museum, Harvard University. Bulletin No. 20, 1956
- Ancient symbolism in Lithuanian folk art — Philadelphia: American Folklore Society, 1958
- Rytprusiu ir Vakaru Lietuvos Priesistorines Kulturos Apzvalga. — Nueva York: Studia Lituaica, 1958
- COWA surveys and bibliographies. Area 3, Western Europe. Part I, and: COWA surveys and bibliographies. Area 3, Western Europe. Part II. No 1. — Cambridge, Mass. : Council for Old World Archaeology, 1959
- The Balts — New York: Frederick A. Praeger, 1963
- Bronze Age cultures in Central and Eastern Europe, 1965
- The Slavs — New York: Praeger Publishers. 1971
- The Goddesses and Gods of old Europe, 6500-3500 BC. Myths and cult images — London: Thames and Hudson, 1974
- The Language of the Goddess: Unearthing the Hidden Symbols of Western Civilization — San Francisco: Harper, 1989
- The Civilization of the Goddess: The World of Old Europe — San Francisco: Harper, 1991
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #119269821 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ http://texts.cdlib.org/view?docId=hb238nb0fs&doc.view=frames&chunk.id=div00025&toc.depth=1&toc.id=
- ↑ http://www.eskimo.com/~recall/bleed/0121.htm
- ↑ а б Catalog of the German National Library Праверана 4 красавіка 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 23 студзеня
- Нарадзіліся ў 1921 годзе
- Нарадзіліся ў Вільнюсе
- Памерлі 2 лютага
- Памерлі ў 1994 годзе
- Памерлі ў Лос-Анджэлесе
- Пахаваныя на Пятрашунскіх могілках
- Выкладчыкі Універсітэта Вітаўта Вялікага
- Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Універсітэта Вітаўта Вялікага
- Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Археолагі Літвы
- Этнографы Літвы
- Постаці фемінізму
- Індаеўрапеісты