Марш Рэспублікі
Выгляд
Марш Рэспублікі (фр.: marches républicaines) — серыя масавых выступленняў у буйных гарадах Францыі, 10—11 студзеня 2015 года. Выступленні былі прысвечаны памяці загінулых журналістаў і карыкатурыстаў Charlie Hebdo, а таксама памяці загінулых у інцыдэнце з закладнікамі ў краме Porte de Vincennes і ў падтрымку свабоды слова. Агулам у акцыях прынялі ўдзел да 3,7 мільёна чалавек, што робіць іх самымі масавымі з 1944 года, калі прайшлі выступленні ў гонар вызвалення Парыжа ад нацыстаў і заканчэння Другой сусветнай вайны[1][2].
Палітыкі ў Парыжы 11 студзеня 2015 года прайшлі па завулку да плошчы Леона Блюма, асобна ад марша, потым гэта адзначыў нямецкі друк[3].
Зноскі
- ↑ Hinnant, Lori; Adamson, Thomas (11 January 2015). "Officials: Paris Unity Rally Largest in French History". Associated Press. Праверана 11 January 2015.
- ↑ "Paris attacks: Millions rally for unity in France". BBC News. 12 January 2015. Праверана 12 January 2015.
- ↑ СМІ назвалі шэсце палітыкаў і жыхароў Парыжа пастаноўкай — Першы па тэрміновых навінах — LIFE | NEWS
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Марш Рэспублікі