Перайсці да зместу

Марсель Лефеўр (архіепіскап)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Марсель Лефеўр
фр.: Marcel Lefebvre
Герб
тытулярны біскуп
12 чэрвеня 1947 — 22 верасня 1948
Дыяцэзія Anthedon[d]
Папярэднік Edgar Anton Häring[d]
Пераемнік John Baptist Choi Deok-hong[d]
vicar apostolic[d]
12 чэрвеня 1947 — 14 верасня 1955
Дыяцэзія Roman Catholic Archdiocese of Dakar[d]
Папярэднік Auguste Grimault[d]
1-ы Roman Catholic Archbishop of Dakar[d]
14 верасня 1955 — 23 студзеня 1962
Дыяцэзія Roman Catholic Archdiocese of Dakar[d]
Пераемнік Hyacinthe Thiandoum[d]
Roman Catholic Bishop of Tulle[d]
23 студзеня 1962 — 7 жніўня 1962
Дыяцэзія Roman Catholic Diocese of Tulle[d]
Папярэднік Amable Chassaigne[d]
Пераемнік Henri Donze[d]
Superior General of the Society of Saint Pius X[d]
1 лістапада 1970 — 1982
Пераемнік Franz Schmidberger[d]
тытулярны архібіскуп
7 жніўня 1962 — 10 снежня 1970
Дыяцэзія Synnada in Phrygia[d]
Папярэднік Ildebrando Antoniutti[d]
тытулярны архібіскуп
22 верасня 1948 — 14 верасня 1955
Дыяцэзія Arcadiopolis in Europa[d]
Папярэднік Emile Yelle[d]
Пераемнік Auguste-Siméon Colas[d]
апостальскі адміністратар
9 студзеня 1948 — 28 студзеня 1955
Дыяцэзія Roman Catholic Diocese of Saint-Louis du Sénégal[d]

Адукацыя
Навуковая ступень доктар багаслоўя[d]
Дзейнасць багаслоў, каталіцкі святар, каталіцкі дыякан, каталіцкі біскуп
Нараджэнне 29 лістапада 1905(1905-11-29)[1][2][…]
Смерць 25 сакавіка 1991(1991-03-25)[1][2][…] (85 гадоў)
Пахаванне
Бацька René Lefebvre[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марсель-Франсуа Лефеўр (фр.: Marcel-François Lefebvre, 29 лістапада 1905, Туркуэн, Францыя25 сакавіка 1991, Марціньі, Швейцарыя) — каталіцкі архіепіскап, генеральны настаяцель Кангрэгацыі Святога духу (1962—1968), заснавальнік і генеральны настаяцель Святарскага брацтва св. Пія X (FSSPX). Крытычна ставіўся да некаторых рашэнняў Другога Ватыканскага сабора і наступных рэформ у Каталіцкай Царкве.

Эконскія Хіратаніі

[правіць | правіць зыходнік]

У 1987 г. Лефеўр абвясціў аб сваім намеры хіратанісаць біскупа, які б мог працягуць яго справу пасля яго смерці. Паколькі па сучасным каталіцкім кананічным праве высвячэнне біскупа патрабуе дазволу Папы, узнікла патрэба ва ўзгадненні сітуацыі. Вясной 1988 года была дасягнутая дамоўленасць з Ватыканам (які прадстаўляў кардынал Ёзэф Ратцынгер) па рэгулярызацыі становішча брацтва і хіратаніі для яго дадатковага біскупа. У кароткім часе Лефеўр пераглядзеў сваё рашэнне і 30 ліпеня 1988 ў Эконе разам з Антоніа дэ Кастра Маерам высвяціў на біскупаў адразу чатырох святароў брацтва, кандыдатуры якіх не былі ўзгодненыя з Рымам: Бернара Цісье дэ Малерэ, Рычарда Вільямсана, Альфонса дэ Галарэта і Бернара Феле.

Згодна з правілам, якое дзейнічала з 1951, неўзгодненая з Рымам хіратанія мела сваім рэзультатам аўтаматычнае адлучэнне як самога Лефеўра, так і чатырох новых біскупаў. Факт адлучэння са спасылкаю на кодэкс кананічнага права быў прадэклараваны 2 ліпеня 1988 ў моту пропрыа Яна Паўла II «Ecclesia Dei». Гэта прывяло да расколу брацтва на ўласна FSSPX і FSSP, якое захавала еднасць з Рымам, не пакінуўшы пры тым традыцыйнага абраду набажэнства. FSSPX, якое працягваў узначальваць Лефеўр, не прызнала гэтага адлучэння сапраўдным; адмаўлялі яго дзейснасць і некаторыя каталіцкія дзечы з тых, якія не разрывалі еднасці з Рымам (у прыватнасці, Майкл Дэвіс). Святары FSSPX пры сваіх набажэнствах не пераставалі памінаюць Папу і мясцовага ардынарыя.

У 1991 Лефеўр памёр ад рака. У яго пахаванні бралі ўдзел каталіцкія біскупы.

У 2009 адлучэнні былі знятыя, але поўныя кананічныя зносіны FSSPX з Рымам дагэтуль не адноўлены, і з пункту гледжання Рыма святарства брацтва знаходзіцца пад забаронаю святарскай дзейнасці.

Зноскі

  1. а б Marcel Lefebvre // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Marcel Lefebvre // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.