Марак Бэлька
Марак Бэлька | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Marek Belka | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Лешак Мілер | ||||||
Пераемнік | Казімеж Марцінкевіч | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
9 студзеня 1952[1][2] (72 гады) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | навуковы прафесар[d][3] (14 студзеня 1994) | ||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Ганаровы доктар Патсдамкага ўніверсітэта[d] (16 ліпеня 2008) |
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марак Бэлька (польск.: Marek Marian Belka; нар. 9 студзеня 1952 года ў Лодзі) — польскі эканаміст, навуковец, палітык і дзяржаўны дзеяч. Двойчы віцэ-прэм'ер і міністр фінансаў (у 1997 і 2001-2002 гадах), з мая 2004 года па кастрычнік 2005 года — прэм'ер-міністр Польшчы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Атрымаў адукацыю ў Лодзінскім універсітэце, які скончыў у 1972 годзе, пазней працягнуў навучанне ў Калумбійскім універсітэце, Чыкагскім універсітэце і Лонданскай школе эканомікі. У часы Польскай Народнай Рэспублікі дзеяч Аб'яднання польскіх студэнтаў, Саюза сацыялістычнай польскай моладзі і сакратар Камітэту ВНУ ў Лодзінскім універсітэце, дзе працаваў выкладчыкам.
Кансультант міністэрства фінансаў Польшчы ў 1990-1996 гадах. Міністр фінансаў Польшчы ў 1997 годзе ва ўрадзе Уладзімежа Цімашэвіча. Памочнік прэм'ер-міністра Албаніі ў 1997—2001 гадах. Ізноў міністр фінансаў Польшчы ў 2001—2002 ва ўрадзе Лешака Мілера. Дарадца-кансультант ва ўсходнееўрапейскім аддзяленні банку "JP Morgan" у 2002-2003. Адказны супрацоўнік часовай адміністрацыі Ірака ў 2003-2004 гадах.
Прэм'ер-міністр Польшчы ў 2004-2005 гадах. Кандыдатура Марэка Белькі сустрэла жорсткае супраціўленне ў Сейме з-за выразнай праеўрапейскай пазіцыі палітыка, і калі прэзідэнт Аляксандр Квасьнеўскі ў першы раз даручыў яму фармаванне ўрада, парламент толькі з трэцяй спробы зацвердзіў яго на гэтай пасадзе. У 2005 годзе ўступіў у ліберальную Дэмакратычную партыю, але не быў абраны ў парламент.
Выканаўчы сакратар Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН у 2006-2008 гадах. У 2007 годзе кандыдатура Марэка Белькі была прапанавана польскім урадам на пасаду выканаўчага сакратара МВФ, але не сустрэла належнай падтрымкі. Дырэктар Еўрапейскага дэпартамента МВФ з 2008 года.
У 2010-2016 гадах — прэзідэнт Нацыянальнага банка Польшчы.
У 2019 годзе быў абраны дэпутатам у Еўрапейскі парламент.
Зноскі
- ↑ Marek Belka // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Marek Belka // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Polish Science Праверана 8 снежня 2022.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Марак Бэлька на Вікісховішчы |