Маларыта
Горад
Маларыта
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Малары́та[2] (трансліт.: Malaryta) — горад у Брэсцкай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Маларыцкага раёна, на р. Маларыце. За 52 км ад Брэста. Чыгуначная станцыя на лініі Брэст — Ковель (Украіна). Насельніцтва 11 891 чал. (2017)[3].
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва Маларыта ад назвы ракі Малая Рыта (> Маларыта), што ніжэй уцякае ў раку Вялікая Рыта (або Рыта). На Вялікай Рыце — вёска Велікарыта.
Рачная назва Рыта старабалцкага паходжання.
Узыходзіць да індаеўрапейскага *rī-ti «цячы», якое ад гнязда *rei- / *rī- / *roi- «цячы», адкуль, напрыклад, лацінскае *rei-ṷo-s «ручай» (> rīvum) або кельцкае *rei-no-s «плынь» (> рака Рэйн)[4][5].
У балцкіх мовах гэтага паходжання корань *rei-t-, ад якога латышскае riest, rietēt «цячы, каціцца, плысці», літоўскае rytas «раніца» (як узыход-выцяканне сонца)[6].
Гідранімічныя аналагі — назвы літоўскай ракі Ryt-upis «Цякучая (або Ранішняя) рака» (каля Марыямпале), латышскай Rīta-strauts «Цякучая (або Ранішняя) плынь»[7].
Назва Рыта значыць «Плыткая (рака)».
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню згадваецца пад 1566 годам як велікакняжацкая вёска Малая Рыта ў складзе Берасцейскага староства. У 1768—1790 гадах у вёсцы дзейнічалі металургічная мануфактура[8] і медны завод. З 1795 года пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай Маларыта ўвайшла ў склад Расійскай імперыі. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, з 1939 года ў БССР. З 1970 года горад.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Прадпрыемствы харчовай прамысловасці. ЗАТ «КварцМелПром».
Культура
[правіць | правіць зыходнік]Штогод у горадзе праводзіцца Маларыцкі міжнародны марафон. Дзейнічае Маларыцкі раённы цэнтр народнай творчасці.
Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]Сістэма адукацыі прадстаўлена 2 сярэднімі школамі, 1 гімназіяй, 5 дзіцячымі садамі, адной школай-садам.
Рэлігія
[правіць | правіць зыходнік]У цэнтры горада, каля рэчкі Рыта, стаіць Свята-Мікалаеўская царква, будаўніцтва якой адносіцца да канца XIX стагоддзя. На вуліцы Піянерскай знаходзіцца каталіцкі касцёл.
СМІ
[правіць | правіць зыходнік]- Маларыцкая раённая газета «Голас часу»[15].
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Свята-Мікалаеўская царква (XIX стагоддзе), вул. Чырвонаармейская — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000487
- Брацкая магіла (1944), вул. Савецкая, у скверы — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Д000483
- Брацкая магіла (1946—1950), на старых могілках — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Д000484
- Брацкая магіла танкістаў (1939), на могілках — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Д000485
- Магіла ахвяр фашызму (1941—1944), на могілках — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Д000486
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Барыс Валер’евіч Пухоўскі (нар. 1987) — беларускі гандбаліст.
- Леанід Аркадзьевіч Тараненка (нар. 1956) — беларускі цяжкаатлет.
- Вадзім Віктаравіч Скрыпчанка (нар. 1975) — беларускі футбаліст і трэнер.
- Аляксандр Данілавіч Панько (нар. 1976) — беларускі вучоны-краязнавец.
- Віктар Іванавіч Шорыкаў (нар. 1950) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Белстат, 2024.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 330—331.
- ↑ H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 96.
- ↑ K. Karulis. Latviešu etimoloģijas vārdnīca. Rīga, 1992, 2001. С. 754—755.
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 279.
- ↑ Беларусь 1995.
- ↑ http://www.belstat.gov.by/ofitsialnaya-statistika/solialnaya-sfera/demografiya_2/metodologiya-otvetstvennye-za-informatsionnoe-s_2/index_4945/
- ↑ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2017.
- ↑ Численность населения на 1 января 2020 г. по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2020.
- ↑ Численность населения на 1 января 2021 г. и среднегодовая численность населения за 2020 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2021.
- ↑ Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
- ↑ Численность населения на 1 января 2023 г. и среднегодовая численность населения за 2022 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2023.
- ↑ Афіцыйны сайт рэзідэнцыі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Маларыта // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 459. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Маларыцкая металургічная мануфактура // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 459. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Маларыта
- Геаграфічныя звесткі па тэме Маларыта на OpenStreetMap
- Сайт горада Архівавана 4 чэрвеня 2013.
- Здымкі на Radzima.org
- Здымкі на Globustut.by