Перайсці да зместу

Магдалена

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Магдалена
ісп. Río Madalena
Характарыстыка
Даўжыня 1550 км
Басейн 260 000 км²
Расход вады 8—10 м³/с
Вадацёк
Выток Colombian Massif[d]
 • Каардынаты 2°11′00″ пн. ш. 76°25′46″ з. д.HGЯO
Вусце Карыбскае мора
 • Каардынаты 11°06′09″ пн. ш. 74°51′05″ з. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Карыбскае мора

Краіна
physical
Магдалена
Магдалена
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Магдале́на[1] (ісп.: Río Madalena) — рака на паўночным захадзе Паўднёвай Амерыкі, працякае праз заходнюю частку Калумбіі.

Бярэ пачатак у Цэнтральнай Кардыльеры Анд, цячэ ў паўночным кірунку у міжгорнай упадзіне паміж Цэнтральнай і Усходняй Кадыльерамі, упадае ў Карыбскае мора. Агульная даўжыня 1550 км, плошча вадазбору 260 тыс. км². Сярэдні расход вады 8—10[2] м³/с. Рака парожыстая ў сярэднім цячэнні. У нізоўі ад ракі пракладзены суднаходны канал да горада і порта Картахена[2]. Галоўныя прытокі: Каўка і Сан-Хорхе[1].

Магдалена лічыцца галоўнай ракой Калумбіі, яе вадазборная плошча ахоплівае 24 % мацерыковай часткі краіны, на ёй пражывае асноўная частка насельніцтва Калумбіі, якія ўносяць 85 % у нацыянальнага валавага ўнутранага прадукта.

Зноскі

  1. а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9.
  2. а б Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 263. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
  • Магдалена // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 443. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 263. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)