Мабёж
| ||||||||||||||||||||||
Мабёж (фр.: Maubeuge) — горад (камуна) на поўначы Францыі, рэгіён О-дэ-Франс, дэпартамент Нор, акруга Авен-сюр-Эльп, цэнтр аднайменнага кантона. Размешчаны за 39 км на ўсход ад Валансьена і за 11 км ад мяжы з Бельгіяй, за 4 км ад аўтамагістралі N2. Праз горад працякае рака Самбра. Насельніцтва (2014) — 30 347 чал.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утварыўся побач з манастыром, заснаваным у VII стагоддзі Святой Адэльгундай. Пазней уваходзіў у склад правінцыі Эно. Мабёж неаднаразова захоплівалі французы, а пры французскіх каралях Людовіку XI, Францыску I і Генрыху II падвяргаўся спаленню. Канчаткова ўвайшоў у склад Францыі пасля падпісання Німвенскага мірнага дагавору ў 2-й палове XVII стагоддзя.
Пры каралю Людовіку XIV ваенным інжынерам Вабанам у Мабёжы была пабудавана крэпасць, якую беспаспяхова аблажылі ў 1793 годзе аўстрыйцы.
У Першую сусветную вайну быў абложаны нямецкімі войскамі ў 1914 годзе.
Падчас Другой сусветнай вайны 90 % будынкаў гістарычнага цэнтра Мабёжа былі разбураны нямецкімі акупантамі. Горад быў вызвалены 2 верасня 1944 года амерыканскімі войскамі.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Code officiel géographique Праверана 6 студзеня 2019.
- ↑ а б база даных аб французскіх камунах — Institut national de l'information géographique et forestière. Праверана 26 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Google Maps — 2005.
- ↑ а б в г база даных аб французскіх камунах — Institut national de l'information géographique et forestière, 2015.
- ↑ а б Populations légales 2021 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2023.
- ↑ Base officielle des codes postaux — La Poste, 2018.
- ↑ Recensement de la population 2015 — 2017.
- ↑ Populations légales 2016 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2018.
- ↑ Populations légales 2017 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2019.
- ↑ Populations légales 2018 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2020.
- ↑ Populations légales 2019 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2022.
- ↑ Populations légales 2020 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2022.