Лісабонскае землетрасенне
Лісабонскае землетрасенне — землетрасенне сілай 11 балаў MMI Int. і магчымай магнітудай да 9,0, з эпіцэнтрам у Атлантычным акіяне, якое адбылося 1 лістапада 1755 года каля 200 км ЗПнЗ ад мыса Сен-Вінсент (36,000° N; 11,000° W). Гэта было першае ў гісторыі землетрасенне, якое назіралася і шырока абмяркоўвалася вучонымі.
Назва атрыманая па моцных разбурэннях сталіцы Партугаліі, Лісабону. У выніку катаклізму і наступных пажараў загінула да 60 тыс. чалавек.
Тры асноўныя штуршкі адбыліся на працягу 9:30—9:40 і выклікалі моцныя разбурэнні і мясцовыя змены рэльефу, а таксама моцныя цунамі (6 м вышыні ў Лісабоне, да 15 м і нават да 30 м у паўднёвай Партугаліі, да 5,5 м у Іспаніі, да 3 м у Англіі, да 4,5 м на Анцільскіх астравах). Штуршкі выклікалі разбурэнні ў Марока, былі адчутыя ў Францыі, Швейцарыі, Паўночнай Італіі, і ўсхвалявалі ваду ў азёрах Брытаніі, Германскіх Альпаў, Паўднёвай Скандынавіі, некаторых фіёрдаў Нарвегіі і лохаў Шатландыі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- База звестак NGDC
- Jan T. Kozak, Charles D. James. Historical Depictions of the 1755 Lisbon Earthquake. — У Сеціве Архівавана 4 снежня 2003.