Перайсці да зместу

Лілі Эберт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лілі Эберт
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні венг.: Engelman Lívia[1]
Дата нараджэння 29 снежня 1923(1923-12-29)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 кастрычніка 2024(2024-10-09)[2][1] (100 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца
Узнагароды
British Empire Medal член ордэна Брытанскай імперыі Knight's Crosses of the Order of Merit of the Republic of Hungary

Лілі Эберт (англ.: Lily Ebert; 29 снежня 1923(1923-12-29)[1], Боньхад, медзье Тольна[d][1]9 кастрычніка 2024(2024-10-09)[2][1], Лондан) — брытанская пісьменніца.

Нарадзілася ў 1923 годзе ў Венгрыі. Была старэйшай дачкой у яўрэйскай сям’і, дзе было яшчэ пяцёра дзяцей.

У сакавіку 1944 года ў Венгрыю ўварваліся нацысты. Дваццацігадовую Лілі разам з маці, малодшым братам і трыма сёстрамі дэпартавалі ў лагер смерці «Асвенцім-Біркенаў». Пазбегнуць газавай камеры змаглі толькі яна і дзве сястры, паколькі нацысты палічылі іх прыдатнымі для працы ў лагеры, які быў вызвалены саюзнымі войскамі ў 1945 годзе.

З 1967 года Лілі Эберт жыла ў Лондане. Стала адной з заснавальніц Цэнтра выжылых ахвяр Халакосту ў Вялікабрытаніі. Яна вядомая сваімі мемуарамі, відэаролікамі ў сацсетках і выступамі ў СМІ пра перажытае. У прыватнасці, яна выпусціла кнігу «Абяцанне Лілі: як я выжыла ў Асвенціме і знайшла ў сабе сілы жыць далей». Разам са сваім унукам Эберт вяла акаўнт у тыктоку, на які было падпісана два мільёны карыстальнікаў.

Памерла ў 2024 годзе.