Люстра (фільм)
Люстра | |
---|---|
Зеркало | |
Жанр | Фільм-разважанне |
Рэжысёр | Андрэй Таркоўскі |
Сцэнарыст |
Аляксандр Мішарын Андрэй Таркоўскі |
У галоўных ролях |
Маргарыта Церахава Ігнат Данільцаў |
Аператар | Георгій Рэрберг |
Кампазітар | Эдуард Арцем'еў |
Кінакампанія | Масфільм |
Працягласць | 102 хвіл. |
Бюджэт | 622 000 савецкі рубель |
Краіна | СССР |
Мова | руская[1] |
Год | 1974 |
IMDb | ID 0072443 |
«Люстра» (руск.: Зеркало) — аўтабіяграфічны фільм Андрэя Таркоўскага.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Аляксей (Ігнат Данільцаў) глядзіць тэлевізар, дзе паказваюць, як доктар лечыць заіклівага хлопчыка. Падзеі адбываюцца ў трох часавых пластах: да, у час і пасля вайны. Фільм складаецца са сноў і ўспамінаў Аляксея, яны датычаць збольшага маці, вясковай хаты, дзе Аляксей гадаваўся, а таксама Аляксеевай жонкі Наталлі і яго сына Ігната. Галоўныя падзеі ў жыцці героя — развод маці, паваеннае дзяцінства — падаюцца плаўна, паступова змяняючы адна адну. Сямейныя размовы надаюць ўтульнасці стужцы, у фінале — няспешная размова юных бацькоў Аляксея пра дзіця, якое яны толькі яшчэ чакаюць. Галоўны герой кінаапавядання — Аляксей, знаходзіцца ў кадры толькі дзіцём. Сталым на «поўны рост» яго не паказваюць: мы чуем толькі голас (І. Смактуноўскі), бачым яго рукі, і яго самога — камера нібыта глядзіць яго вачыма. У фільме шмат дакументальных уставак Грамадзянскай вайны ў Іспаніі, Вялікай Айчыннай, пагранічнага канфлікту з Кітаем, запуску савецкіх стратастатаў. Фільм суправаджаецца вершамі Арсенія Таркоўскага ў выкананні аўтара, музыкаю Баха, Пёрсела ды іншых кампазітараў.
У ролях
[правіць | правіць зыходнік]Тэкст ад аўтара чытае Інакенцій Смактуноўскі. Вершы чытае Арсеній Таркоўскі.
- Маргарыта Церахава — Маці, Наталля
- Алег Янкоўскі — Бацька
- Філіп Янкоўскі — Алёша (5 гадоў)
- Ігнат Данільцаў — Малады Аляксей (12 гадоў), Ігнат
- Мікалай Грынько — дырэктар друкарні
- Ала Дзямідава — Ліза
- Юрый Назараў — вайсковы інструктар
- Анатоль Саланіцын — Доктар
- Аляксандр Мішарын — доктар пры божай пасцелі Аляксея
- Ларыса Таркоўская — Надзея
- Тамара Агароднікава — няня, суседка, дзіўная жанчына за чайным столікам
- Дэль Боске — іспанец
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 26 лістапада 2022.