Людміла Дзмітрыеўна Самсонава
Нарадзілася |
11 лістапада 1998 (26 гадоў) |
---|---|
Грамадзянства | |
Рэзідэнцыя | Італія |
Рост | 180 см |
Прафесійная кар’ера | 2014 |
Вядучая рука | правая |
Удар злева | двухручны |
Трэнер(ы) |
Алесандра Думітраке Даніла Піцорна[1] |
Прызавыя грошы | 5 847 447 $[2] |
Адзіночны разрад | |
Вынікі (в/п) | 305–195[2] |
Тытулы | 4 WTA, 4 ITF |
Найвышэйшы рэйтынг | 12 (27 лютага 2023) |
Турніры серыі Вялікага шлема | |
Аўстралія | 2-і раўнд (2021, 2022, 2023) |
Францыя | 2-і раўнд (2023) |
Уімблдан | 4-ы раўнд (2021) |
ЗША | 4-ы раўнд (2022) |
Парны разрад | |
Вынікі (в/п) | 61–59[2] |
Тытулы | 1 WTA, 2 ITF |
Найвышэйшы рэйтынг | 40 (12 чэрвеня 2023) |
Турніры серыі Вялікага шлема | |
Аўстралія | 1-ы раўнд (2022, 2023) |
Францыя | 1/4 фіналу (2023) |
ЗША | 1-ы раўнд (2021, 2022) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Апошняе абнаўленне: 14 жніўня 2023 года |
Людмі́ла Дзмі́трыеўна Самсо́нава (нар. 11 лістапада 1998, Аленягорск, Расія) — расійская тэнісістка, з 2014 па 2018 год прадстаўляла на спаборніцтвах Італію. Пераможца пяці турніраў WTA (чатыры — ў адзіночным разрадзе); пераможца Кубка Білі Джын Кінг у складзе зборнай Расіі (2020/2021).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Калі Людміле было паўтары гады, сям’я Самсонавых з’ехала на пастаяннае месца жыхарства ў Італію. Бацьку, Дзмітрыя, моцнага гульца ў настольны тэніс, запрасілі выступаць за турынскі клуб «Ферэнціна». На корт Людміла выйшла ў шэсць гадоў, тэніс яе вельмі зацікавіў. На працягу сямі гадоў Людміла трэніравалася ў Сан-Рэма ў Рыкарда П’яці.
У 15 гадоў прыняла рашэнне сур’ёзна заняцца прафесійнай тэніснай дзейнасцю, у той жа час пагадзілася выступаць за Італію. Вольна размаўляе на італьянскай і рускай мовах.
Спартыўная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]З 2018 года Самсонава гуляе на спаборніцтвах пад эгідай ITF і WTA пад расійскім сцягам.
У 2019 годзе ўпершыню ў кар’еры прыняла ўдзел у асноўным розыгрышы турніру Вялікага шлема: прайшоўшы кваліфікацыю, на Адкрытым чэмпіянаце Францыі Самсонава саступіла 23-й сеянай Донне Векіч з Харватыі.
У ліпені 2019 года на турніры ў Палерма Людміла дайшла да паўфіналу, у якім саступіла швейцарскай тэнісістцы Джыл Тайхман.
На пачатку 2020 года Самсонава прайшла кваліфікацыю турніру ў Брысбене, а затым у першым коле абыйграла Слоан Стывенс са ЗША.
У чэрвені 2021 года выйграла турнір WTA-500 ў Берліне, перамогшы ў фінале Белінду Бенчыч.
У жніўні 2022 года Самсонава выйграла два турніры WTA-250: у Вашынгтоне абыйграла ў фінале Каю Канэпі, а ў Кліўлендзе — Аляксандру Сасновіч.
У верасні 2022 года Людміла выйграла яшчэ адзін тытул — на турніры WTA-500 ў Токіа, у фінале абыйграўшы Чжэн Цыньвэнь. На шляху да тытула Самсонава прайшла Гарбінье Мугурусу і Алену Рыбакіну, а за ўвесь турнір не прайграла ніводнага сэту[3].
У лютым 2023 года Самсонава сумесна з іншай расіянкай Веранікай Кудзярметавай выйграла першы для сябе парны турнір WTA, перамогшы на «тысячніку» ў Дубаі пару з Тайваня Лацішу Чан і Чжань Хаацын з лікам 6:4, 6:7 (4), [10-1].
У жніўні 2023 года Самсонава дайшла да фіналу турніру WTA-1000 ў Манрэалі і, нягледзячы на паражэнне, упершыню ў кар’еры стала першай ракеткай Расіі[4].
Выніковае месца ў рэйтынгу WTA паводле гадоў
[правіць | правіць зыходнік]Год | Адзіночны рэйтынг |
Парны рэйтынг |
---|---|---|
2022 | 20 | 197 |
2021 | 39 | 1348 |
2020 | 127 | |
2019 | 139 | |
2018 | 180 | 841 |
2017 | 552 | 791 |
2016 | 1078 | 818 |
2015 | 1012 | |
2014 | 864 | 1154 |
Выступленні на турнірах
[правіць | правіць зыходнік]
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Самсонова: мой тренер — тактический гений
- ↑ а б в Player Profile // WTA website
- ↑ Даниил Сальников. "Двойная победа России! Самсонова и Александрова собрали все титулы в Азии".
- ↑ Людмила Самсонова впервые в карьере стала первой ракеткой России (руск.). news.sportbox.ru (14 жніўня 2023). Праверана 14 жніўня 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль на сайце WTA Tour (англ.)
- Профіль на сайце ITF (англ.)
- Профіль на сайце Кубка Федэрацыі (англ.)