Лонданскае матэматычнае таварыства
Лонданскае матэматычнае таварыства | |
---|---|
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Тып арганізацыі | матэматычная арганізацыя[d] і выдавец свабоднага доступу[d] |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 16 студзеня 1865 |
Член у | |
Узнагароды |
прэмія Атэна[d] (2016) каралеўская грамата[d] (3 жніўня 1965) |
lms.ac.uk (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лонданскае матэматычнае таварыства (англ.: The London Mathematical Society) — вядучае матэматычнае таварыства ў Вялікабрытаніі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснавана 16 студзеня 1865 года, першым прэзідэнтам стаў Агастэс дэ Морган. Першыя сходы праходзілі ва ўніверсітэцкім каледжы, але неўзабаве пераехала ў Берлінгтан-хаўс на Пікадзілі. Таварыства займалася найперш абмеркаваннямі надзённых матэматычных праблем і публікацыяй уласнага часопіса.
У 1998 годзе Таварыства пераехала ў новы будынак, размешчаны на Расэл-сквер у Блумсберы, названы Дэ Морган Хаўс (англ.: De Morgan House) у гонар яго першага прэзідэнта.
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Таварыства публікуе кнігі і перыёдыку, якая датычыцца ўсіх напрамкаў сучаснай матэматычнай навукі, арганізуе матэматычныя канферэнцыі, арганізуе збор сродкаў для падтрымкі матэматычных даследаванняў і матэматычнай адукацыі, а таксама прысуджае прэміі і ўзнагароды Таварыства ў галіне матэматыкі.
Зноскі
- ↑ а б https://euro-math-soc.eu/corporate-members-list?field_corporate_address_country=All&field_corp_type_value=All&items_per_page=All Праверана 19 кастрычніка 2021.
- ↑ https://web.archive.org/web/20240223114948/https://www.socpc.org/ Праверана 23 лютага 2024.
- ↑ https://www.alpsp.org/membership-directory Праверана 20 снежня 2022.