Перайсці да зместу

Летысія (каралева Іспаніі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Летысія Іспанская
Letizia de España
Сцяг Каралева-кансорт Іспаніі

Нараджэнне 15 верасня 1972(1972-09-15)[1][2] (52 гады)
Род Іспанскія Бурбоны і Spanish Royal Family[d]
Імя пры нараджэнні Летысія Ортыс Ракасалана
Бацька Jesús José Ortiz Álvarez[d][4]
Маці Paloma Rocasolano Rodríguez[d][4]
Муж Alonso Guerrero Pérez[d] і Філіп VI
Дзеці Леанор[4] і Сафія[4]
Веравызнанне каталіцтва[5]
Член у
Адукацыя
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Манаграма Манаграма
Узнагароды
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Трох Зорак
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Трох Зорак
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Хрыста
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Хрыста
Кавалер Вялікага Крыжа ордэна За заслугі, Францыя
Кавалер Вялікага Крыжа ордэна За заслугі, Францыя
Вялікі крыж ордэна Вызваліцеля Сан-Марціна
Вялікі крыж ордэна Вызваліцеля Сан-Марціна
Вялікі крыж ордэна Ацтэкскага арла
Кавалер ордэна Крыжа зямлі Марыі 1 класа
Кавалер ордэна Крыжа зямлі Марыі 1 класа
Вялікі крыж ордэна Заслуг, Венгрыя
Вялікі крыж ордэна Заслуг, Венгрыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Летысія, народжаная Летысія Ортыс Ракасалана (ісп.: Letizia Ortiz Rocasolano; нар. 5 верасня 1972, Аўеда, Іспанія) — каралева-кансорт Іспаніі, жонка іспанскага караля Філіпа VI.

Адукацыя і кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Летысія — старэйшая дачка Хесуса Хасэ Ортыса Альварэса і Марыі Ракасалана Радрыгес. Хрэсбіны Летысіі адбыліся 29 верасня 1972 года. У Летысіі дзве малодшыя сястры: Тэльма і Эрыка. Іх бацькі развяліся ў 1987 годзе.

Летысія вучылася ў дзяржаўнай школе La Gesta 1 у Аўеда, а потым сям’я пераехала ў Мадрыд. Калі ёй было ўсяго 10 гадоў, яна пачала удзельнічаць у перадачы «El Columpio» на канале Antena 3. У Мадрыдзе Летысія скончыла сярэднюю школу Ramiro de Maeztu. Паступіла ў Мадрыдскі ўніверсітэт, дзе атрымала дыпломы бакалаўра і магістра ў журналістыцы. Яшчэ падчас вучобы ва ўніверсітэце Летысія была інтэрнам у газеце «La Nueva España» (1992—1993), у газеце ABC і ў агенцтве навін EFE. Пасля заканчэння ўніверсітэта працавала ў газеце «Siglo XXI» у Мексіцы. Пасля вяртання ў Іспанію, яна працягнула кар’еру ў іспанскім філіяле эканамічнага тэлевізійнага канала Блумберга, а потым перайшла ў тэлекампанію CNN+.

У 200 годзе Летысія атрымала ўзнагароду Мадрыдскай Асацыяцыі прэсы — Larra Award. Гэтая ўзнагарода прысуджаецца маладым журналістам да 30 гадоў за выдатныя прафесійныя дасягненні.

У жніўні 2003 года Летысія стала вядучай праграмы навін Telediario на тэлеканале TVE, дзе яна працавала тэлежурналістам з 2000 года.

7 хніўня 1999 года Летысія выйшла замуж за Алонса Герэра Перэса, свайго школьнага настаўніка літаратуры. Шлюб скончыўся разводам у 2000 годзе.

Заручыны і вяселле з прынцам Астурыйскім

[правіць | правіць зыходнік]
Прынц і прынцэса Астурыйскія на ваенным парадзе 2009 года

1 лістапада 2003 года каралеўскі палац абвясціў аб будучых заручынах прынца Астурыйскага Феліпэ і журналісткі Летысіі Ортыс Ракасалана.

6 лістапада 2003 года у 12:30 дня адбыліся ўрачыстыя заручыны. Феліпэ падарыў нявесце заручальны пярсцёнак з белага золата, а Летысія ўручыла Феліпэ запанкі з белага золата з сапфірамі і кнігу Марыяна Хасэ дэ Лара «Паж караля Энрыке Слабага». Потым Феліпэ і Летысія прынялі ўдзел у прэс-канферэнцыі для 250 журналістаў з больш чым 10 краін света. Пасля заручын Летысія пераехала ў палац Сарсуэла.

Іспанскі каралеўскі дом

Яго Вялікасць Кароль
Яе Вялікасць Каралева

Яго Вялікасць Кароль дон Хуан Карлас
Яе Вялікасць Каралева донья Сафія

Пашыраны склад дому

Вяселле адбылося 22 мая 2004 года ў кафедральным саборы Санта-Марыя ла Рэаль дэ ла Альмудэна ў Мадрыдзе.

31 кастрычніка 2005 года у клініцы Рубер у Мадрыдзе у прынцэсы і прынца Астурыйскіх нарадзілася дачка — Яе Каралеўская Высокасць інфанта Леанор. Хрэсьбіны Леанор адбыліся 14 студзеня 2006 года. Хроснымі бацькамі былі кароль Іспаніі Хуан Карлас і каралева Іспаніі Сафія.

29 красавіка 2007 у клініцы Рубер у Мадрыдзе у прынцэсы Летысіі і Феліпэ, прынца Астурыйскага нарадзілася другая дачка — Яе каралеўская высокасць інфанта Сафія, названая ў гонар бабулі — каралевы Іспаніі Сафіі. Хрэсьбіны інфанты адбыліся 15 ліпеня 2007 года.

Зноскі