Перайсці да зместу

Ладавіка Сфорца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ладавіка Марыя Сфорца
італ.: Ludovico Sforza
Майстар алтара Сфорца. Алтар Сфорца, 1494. Брэра, Мілан
Майстар алтара Сфорца. Алтар Сфорца, 1494. Брэра, Мілан
Сцяг герцаг Міланскі
1494 — 1500
Папярэднік Джан Галеаца Сфорца
Пераемнік Людовік XII

Нараджэнне 27 ліпеня 1452[1]
Смерць 27 мая 1508[1] (55 гадоў)
Род Сфорца
Бацька Франчэска Сфорца[3]
Маці Б’янка Марыя Вісконці[d]
Жонка Беатрычэ д’Эстэ[4]
Дзеці Масімільяна Сфорца[d][3], Франчэска II Сфорца[d][3], Джавані Паала I Сфорца[d], Б’янка Джаванна Сфорца[d], Leone Sforza[d] і Galeazzo Sforza Visconti[d]
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ладавіка[5] Сфорца (італ.: Ludovico Sforza, празваны Ludovico il Moro «Маўр»; 27 ліпеня 1452 — 27 мая 1508) — герцаг Мілана. Паходзіў з міланскай дынастыі Сфорца ў Італіі. Ён быў другім сынам Франчэска Сфорца і быў услаўлены за патранаж Леанарда да Вінчы і іншых выбітных мастакоў. Кажуць, што ён быў празваны Маўрам за цёмны колер яго скуры. Некаторыя навукоўцы лічаць, што імя Маўр з’явілася з герба, які ён ужываў.

Ладавіка Сфорца нарадзіўся ў Віджэвана ў цяперашняй Ламбардыі.

Ладавіка ажаніўся з малодшай дачкой Эколь І д’Эстэ, Беатрыс д’Эстэ ў студзені 1491 года ў падвойным шлюбе, які звязаў сем’і Сфорца і Эстэ. Ладавіка Сфорца ажаніўся з Беатрыс д’Эстэ ў той час, калі брат Беатрыс, Альфонса д’Эстэ, узяў шлюб з сястрой Джана Галеаца Сфорца. Шлюбныя ўрачыстасці былі арганізаваныя Леанарда да Вінчы.

Сястра Беатрыс і Альфонса, Ізабела д’Эстэ (1474—1539) выйшла замуж за Франчэска ІІ Ганзага, маркіза Мантуі.

Ладавіка меў шмат пазашлюбных рамантычных сувязяў. Чэчылія Галерані была каханкай Ладавіка. Яна нарадзіла ад яго дзіця, сына, у год яго шлюба з Беатрыс д’Эстэ. Існуе думка, што яна стала натурай для напісання карціны Леанарда да Вінчы «Дама з гарнастаем». Гарнастай быў геральдычнай жывёлай Ладавіка Маўра.

Па забойстве старэйшага брата Ладавіка, Галеаца, у 1476 годзе, карона перайшла да яго сямігадовага пляменніка Джан Галеаца Сфорца. Ладавіка захапіў кантроль над урадам Мілана ў часе непаўналецця Джан Галеаца, нягледзячы на спробы не дапусціць яго да ўлады. Калі Джан Галеаца памёр у 1494 годзе, Ладавіка нарэшце атрымаў герцагскую карону ад дваран Мілана ў 22 дзень кастрычніка.

У той жа самы год ён адначасова падбіў французаў, на чале з каралём Карлам VIII, і імператара Свяшчэннай Рымскай Імперыі Максіміліяна I ўмяшацца ў італьянскую палітыку, спадзеючыся на тое, што ён дасць сабе рады маніпуляваць абодвума і дастаць усе выгоды самаму, такім чынам распачаўшы Італьянскія войны. Планы не спраўдзіліся, і, знаходзячы сябе ў небяспечным становішчы, ён далучыўся да лігі, якая супрацьстаяла Карлу VIII, выдаўшы сваю пляменніцу Бланку за Максіміліяна І і атрымаўшы імператарскую інвестытуру на герцагства.

Пасля першапачатковай перамогі над французамі ў бітве пры Форнава ў 1495 (вырабіўшы зброю з 70 тоннаў бронзы, якая мела быць ужыта на статую па праекце да Вінчы) Ладавіка быў выгнаны з Мілана новым каралём Францыі, Людовікам XII, у 1499. У 1500 Людовік XII узяў у аблогу горад Навара, які быў новай базай Ладавіка. Абодва войскі мелі швейцарскіх наймітаў у сваіх шэрагах. Швейцарцы не хацелі ваяваць супраць адно аднаго і вырашылі пакінуць Навару. Ладавіка быў выданы французам у красавіку 1500 і памёр у палоне, у замку Лош. Пазней швейцарцы пакаралі смерцю жаўнера Ганса Турмана з Уры, які, як яны сцвярджалі, выдаў Ладавіка за грошы.

З цягам часу швейцарцы ўзнавілі сына Ладавіка, Максіміліяна Сфорца, на герцагскім пасадзе. Яго іншы сын, Франчэска II, таксама стаў міланскім герцагам на непрацяглы час. Джавані Паола, яшчэ адзін сын Ладавіка, быў паспяховым кандацьерам і першым у сямейным дрэве маркізаў Караваджа.

Зноскі

  1. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. а б Deutsche Nationalbibliothek Record #118820745 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
  3. а б в Lundy D. R. The Peerage
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. Напісанне імя Ладавіка ў адпаведнасці з: Сфорца // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 304. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).