Лабарыя лёгачная
Лабарыя лёгачная | |||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||
Lobaria pulmonaria (L.) Hoffm., 1796 | |||||||||||||||||||||||||
|
Лаба́рыя лё́гачная[1] (Lobaria pulmonaria) — від ліставатых лішайнікаў сямейства лабарыевых.
Лабарыя лёгачная расце ў лісцевых і хвойных лясах і, як і многія іншыя лішайнікі, з'яўляецца індыкатарам узросту лесу, таму што на маладых і здаровых дрэвах яна прыжываецца дрэнна, а на старых і хворых утварае доўгія «бароды». Раней дастаткова шырока выкарыстоўвалася ў народнай медыцыне, але ў сучаснай медыцыне важнага значэння не мае, а выкарыстоўваецца толькі ў харчовай і парфумерных галінах прамысловасці.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Лабарыя лёгачная — гэта лісцевы лішайнік, слаявіна якога ў выглядзе буйналісцевых долькава-лопасцевых пласцінак[2] зялёная ці карычневая, часта з аліўкавым адценнем, скурыстая і пакрыта сеткава-рабрыстым узорам з хрыбтоў і западзін на верхняй паверхні[3]. Колер залежыць ад вільготнасці. У сырых месцах лішайнік больш зялёны, пры высыханні становіцца карычневым, сухія слаявіны паперападобныя[3]. Краі лопасцей выемчата-абрубленыя. Ніжняя паверхня слаявіны больш светлая[3], карычняватая, з розным адценнем; выпуклыя часткі звычайна голыя, а жалабкі паміж уздуццямі пакрыты лямцавым пушком і рызоідамі[3]. Кара, вонкавы ахоўны пласт на паверхні слаявіны, прыкладна параўнальная з эпідэрмісам зялёнай расліны.
Слаявіна звычайна каля 5—15 см (да 30 см) у дыяметры[4], асобныя лопасці могуць дасягаць 1-3 см у шырыню і да 7 см у даўжыню[5][6].
Сарэдыі акруглыя, бугрыстыя, развіваюцца на рэбрах верхняга боку лопасцей або па іх краях[3], часам прарастаюць у палачкападобныя ізідыі[7]. Апатэцыі дыяметрам 2—5 мм[3], развіваюцца не часта[4], размяшчаюцца на рэбрах або па краях лопасцей. Яны маюць чырванавата-карычневы дыск, які акружаны больш светлым, чым дыск, краем[3].
Споры 2—4-клеткавыя, верацянападобныя, бясколерныя, 13—23 (32)×6—10 мкм.
Слаявіна ўтрымлівае арганічныя кіслоты, ад едкага калію колер не змяняецца, сарцавіна жаўцее, потым чырванее[3]. Як і ў іншых лісцевых лішайнікаў, слаявіна зрастаецца з субстрактам толькі адным краем і слаба прымацаваная да паверхні, на якой яна расце[4]. Размнажаецца вегетатыўна і аскаспорамі.
Распаўсюджванне
[правіць | правіць зыходнік]Від шырока распаўсюджаны ў Еўропе (большая частка лясной зоны, горныя раёны), Азіі, на поўдні Афрыкі, у Паўночнай Амерыцы, на заходніх ціхаакіянскіх астравах і ў Аўстраліі.
На тэрыторыі Беларусі трапляецца паўсюдна, але не часта[3]. Расце невялікімі групамі або адзіночнымі экземплярамі з дрэнна развітымі сегментамі слаявіны, без апатэцыяў (у стэрыльнай форме).
Экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Аддае перавагу вільготным месцам, дзе выпадае вялікая колькасць ападкаў, асабліва ў прыбярэжных абласцях[6]. Гэты лішайнік пасяляецца ў асноўным на кары дрэў, радзей на імшыстых скалах. Расце ў старых шыракалістых лясах на ствалах дуба, ясеня, граба і іншых шыракалістых дрэў[3]. Можа сустракацца на хвойных дрэвах[3]. Аддае перавагу лесу з павышанай вільготнасцю паветра[8].
На слаявіне лабарыі лёгачнай можа існаваць фотасімбіёнт зялёная водарасць Dictyochloropsis reticulata[9].
У туманныя і дажджлівыя дні лабарыя выпроствае свае лопасці і «абуджаецца ад спячкі», у якую яна ўпадае ў засушлівы перыяд. Вільготная абалонка грыба становіцца празрыстай, лёгка прапускае сонечныя прамяні, неабходныя для росту і развіцця водарасці.
Хімічны склад
[правіць | правіць зыходнік]Лабарыя лёгачная, як вядома, утрымлівае розныя кіслоты, агульных для лішайнікаў, такія як стыктынавую, стыктавую , гірафоравую і іншыя кіслоты[10][11]. Гэтыя злучэнні, вядомыя пад агульнай назвай дэпсідоны, выкарыстоўваюцца лішайнікам, каб абараніцца ад траваедных жывёл, такіх як лішайнікаедныя малюскі[12]. Лабарыя лёгачная таксама змяшчае цукровыя спірты D-арабітол[13], валемітол , у дадатак да шэрагу каратыноідаў (агульнае ўтрыманне > 10 мг/кг), такіх як альфа-каратын , бэта-каратын і бэта-крыптаксантын[10]. Верхняя кара лішайніка ўтрымлівае меланін , які экраніруе фотабіёнты ад УФ- і ФАР -выпраменьвання[14]. Сінтэз меланінавых пігментаў у лішайнікаў узрастае ў адказ на павелічэнне колькасці сонечных прамянёў[15]. Лішайнікі, адаптаваныя да цёмных месцаў маюць талом зеленавата-шэрага колеру ў паветрана-сухім стане, тады як у раслін, што раслі на адкрытым сонцы талом можа быць цёмна-карычневага колеру. Гэта прыстасаванне дапамагае абараніць фотасімбіёнт Dictyochloropsis reticulata, які адносна кепска пераносіць высокі ўзровень асветленасці[16][17].
Розныя кіслоты, якія ўтрымлівае слаявіна, маюць выяўленую антымікробную актыўнасць[3].
Таксама вядома, што ў складзе прысутнічаюць розныя стэроіды, а іменна эргастэрол , эпістэрол , фекастэрол і ліхестэрол[18][19].
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]У медыцыне
[правіць | правіць зыходнік]Раней, з-за вонкавага падабенства гэтага лішайніка з тканкай лёгкага, яго ўжывалі пры лячэнні лёгачных хвароб, у тым ліку паводле вучэння пра сігнатуры . Гэтае падабенства дало назву лішайніку ў розных мовах, у тым ліку, у беларускай. Кніга Джона Джэрарда The Herball or General Historie of plants (1597) рэкамендавала L. pulmonaria як лекавую расліну[20].
У народнай медыцыне дагэтуль выкарыстоўваецца як сродак супраць лёгачных захворванняў і сухот у выглядзе адвараў[3], а таксама пры астме, нетрыманні мачы і адсутнасці апетыту[20].
У традыцыйнай індыйскай медыцыне лабарыю лёгачную выкарыстоўваюць пры крывацёках і дэрматытах[7], яна таксама выкарыстоўваецца як сродак ад крывахаркання індзейцамі племені Хескуіяхт у Брытанскай Калумбіі Канады[21]. Этнафітатэрапеўтычнае абследаванне горных абласцей правінцыі Малізэ ў цэнтральна-паўднёвай Італіі паказала, што лабарыя лёгачная выкарыстоўвалася там, як антысептык і для лячэння ран[22].
Адвар, прыгатаваны з гэтай расліны, аказвае процізапаленчае і проціязвавае дзеянне[23]. Акрамя таго, было выяўлена, што метанолавы экстракт лабарыі лёгачнай аказвае ахоўны эфект на страўнікава-кішачны тракт пацукоў, магчыма, гэта звязана з памяншеннем акісляльнага стрэсу і зніжэннем запаленчых эфектаў нейтрафілаў[24]. Акрамя таго, метанолавыя экстракты таксама аказваюць моцнае антыаксідантнае і аднаўляльнае дзеянне, верагодна, дзякуючы наяўнасці фенольных злучэнняў[25].
Іншае
[правіць | правіць зыходнік]Лабарыя лёгачная выкарыстоўвалася для стварэння аранжавага фарбавальніка для воўны, пры дубленні шкур, у парфумернай прамысловасці і як інгрыдыент пры вытворчасці піва[26][27].
Ахоўны статус
[правіць | правіць зыходнік]Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. III катэгорыя (VU) |
Від адчувальны да забруджвання паветра, на ім таксама негатыўна адбіліся страта асяроддзя пражывання і змены ў практыцы лясной гаспадаркі[28] і часткова кіслотныя дажджы[29].
Лабарыя лёгачная, як і іншыя лішайнікі, якія змяшчаюць сіне-зялёныя водарасці, асабліва ўспрымальныя да ўздзеяння кіслотных дажджоў, таму што наступнае зніжэнне pH памяншае азотфіксацыю праз інгібіраванне водарасцевай нітрагеназай[29].
Папуляцыя віду скарацілася па ўсёй Еўропе і лабарыя лёгачная лічыцца пад пагрозай знікнення ў многіх нізінных раёнах[30][31][32].
Лабарыя лёгачная занесена ў Чырвоныя кнігі Беларусі[33], Літвы[34], Польшчы[35], Латвіі[1], Расіі[36], Смаленскай вобласці[2] і Камчаткі. Вымірае ў сувязі з інтэнсіўным зборам слаявін у лекавых мэтах і забруджваннем паветра.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б ЛОБАРИЯ ЛЁГОЧНАЯ Архівавана 14 ліпеня 2014. (руск.)
- ↑ а б Вид занесённый в Красную книгу Смоленской области: Лобария Легочная (Lobaria pulmonaria (L.) Hoffm.) (руск.)
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м Лобария легочная // Лекарственные растения и их применение. — 5-е, перераб. и. доп.. — Мн.: «Наука и техника», 1974. — С. 47. — 592 с. — 120 000 экз.
- ↑ а б в Лобария легочная — Lobaria pulmonaria (L.) Hоffm.
- ↑ Robert Jacek Dzwonkowski: Przyroda polska Wydawnictwo «Mozaika», 2004, ISBN 83-89200-84-8
- ↑ а б Geiser L, McCune B. (1997). Macrolichens of the Pacific Northwest. Corvallis: Oregon State University Press. ISBN 0-87071-394-9.
- ↑ а б Sharnoff S, Brodo IM, Sharnoff SD. (2001). Lichens of North America. New Haven, Conn: Yale University Press. p. 417. ISBN 0-300-08249-5.
{{cite book}}
: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка) - ↑ Чырвоная кніга СССР, 1984
- ↑ Tschermak–woess, Elisabeth (2007). "Dictyochloropsis Splendida (Chlorophyta), the Correct Phycobiont of Phlyctis Argena and the High Degree of Selectivity or Specificity Involved". The Lichenologist. 27 (03): 169. doi:10.1017/S002428299500020X. ISSN 0024-2829.
- ↑ а б www.emea.europa.eu . Праверана 8 студзеня 2009.
- ↑ Gonzalez, A; Barrera, J; Perez, E; Padron, C (1994). "Depsidones from Lobaria pulmonaria and their chemotaxonomic importance". Biochemical Systematics and Ecology. 22 (6): 583. doi:10.1016/0305-1978(94)90070-1.
- ↑ Asplund J, Gauslaa Y (February 2008). "Mollusc grazing limits growth and early development of the old forest lichen Lobaria pulmonaria in broadleaved deciduous forests". Oecologia. 155 (1): 93–9. doi:10.1007/s00442-007-0891-z. PMID 17985157.
- ↑ Nolan, Thos. J.; Keane, J. (1933). "Salazinic Acid and the Constituents of the Lichen, Lobaria pulmonaria". Nature. 132 (3329): 281. doi:10.1038/132281b0.
- ↑ Gauslaa, Yngvar; Solhaug, Knut Asbjørn (2001). "Fungal melanins as a sun screen for symbiotic green algae in the lichen Lobaria pulmonaria". Oecologia. 126 (4): 462. doi:10.1007/s004420000541.
{{cite journal}}
: Папярэджанні CS1: лічбавыя назвы: authors list (спасылка) Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка) - ↑ McEvoy M, Gauslaa Y, Solhaug KA (2007). "Changes in pools of depsidones and melanins, and their function, during growth and acclimation under contrasting natural light in the lichen Lobaria pulmonaria". New Phytol. 175 (2): 271–82. doi:10.1111/j.1469-8137.2007.02096.x. PMID 17587375.
{{cite journal}}
: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)(недаступная спасылка) - ↑ Gauslaa Y, Solhaug KA (1996). "Differences in the susceptibility to light stress between epiphytic lichens of ancient and young boreal forest stands". Functional Ecology. 10 (3). British Ecological Society: 344–354. doi:10.2307/2390282. JSTOR 2390282.
- ↑ Gauslaa Y, Solhaug KA (1999). "High-light damage in air-dry thalli of the old forest lichen Lobaria pulmonaria – interactions of irradiance, exposure duration and high temperature". Journal of Experimental Botany. 50 (334): 697–705. doi:10.1093/jexbot/50.334.697.
- ↑ Safe, S; Safe, Lorna M.; Maass, Wolfgang S.G. (1975). "Sterols of three lichen species: Lobaria pulmonaria, Lobaria Scrobiculata and Usnea Longissima". Phytochemistry. 14 (8): 1821. doi:10.1016/0031-9422(75)85302-7.
- ↑ Catalano, S.; Marsili, A.; Morelli, I.; Pacchiani, M. (1976). "Hydrocarbons sterols and fatty acids of Lobaria Pulmonaria". Phytochemistry. 15: 221. doi:10.1016/S0031-9422(00)89091-3.
- ↑ а б Gilbert O. (2000). Lichens. London: HarperCollins. pp. 16–17. ISBN 0-00-730861-9.
{{cite book}}
: Праверце значэнне|isbn=
: checksum (даведка) - ↑ Lobaria pulmonaria(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 снежня 2008. Праверана 8 студзеня 2009.
- ↑ Guarrera PM, Lucchese F, Medori S (2008). "Ethnophytotherapeutical research in the high Molise region (Central-Southern Italy)". Journal of Ethnobiology and Ethnomedicine. 4: 7. doi:10.1186/1746-4269-4-7. PMC 2322956. PMID 18334029.
{{cite journal}}
: Папярэджанні CS1: непазначаны свабодны DOI (спасылка) Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка) - ↑ Süleyman, H; Odabasoglu, F; Aslan, A; Cakir, A; Karagoz, Y; Gocer, F; Halici, M; Bayir, Y (2003). "Anti-inflammatory and antiulcerogenic effects of the aqueous extract of Lobaria pulmonaria (L.) Hoffm". Phytomedicine : international journal of phytotherapy and phytopharmacology. 10 (6–7): 552–7. doi:10.1078/094471103322331539. PMID 13678242.
- ↑ Karakus B, Odabasoglu F, Cakir A, Halici Z, Bayir Y, Halici M, Aslan A, Suleyman H. (2008). "The effects of methanol extract of Lobaria pulmonaria, a lichen species, on indometacin-induced gastric mucosal damage, oxidative stress and neutrophil infiltration". Phytotherapy Research. 23 (5): n/a. doi:10.1002/ptr.2675. PMID 19107853.
{{cite journal}}
:|access-date=
патрабуе|url=
(даведка)Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка) - ↑ Odabasoglu F, Aslan A, Cakir A, Suleyman H, Karagoz Y, Halici M, Bayir Y. (2004). "Comparison of antioxidant activity and phenolic content of three lichen species". Phytotherapy Research. 18 (11): 938–941. doi:10.1002/ptr.1488. PMID 15597312.
{{cite journal}}
: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка) - ↑ Lungwort . Праверана 16 снежня 2008.
- ↑ Llano GA (1948). "Economic uses for lichens". Economic Botany. 2 (1): 15–45. doi:10.1007/BF02907917.
- ↑ Campbell J, Fredeen AL (2004). "Lobaria pulmonaria abundance as an indicator of macrolichen diversity in Interior Cedar-Hemlock forests of east-central British Columbia". Canadian Journal of Botany. 82 (7): 970–982. doi:10.1139/b04-074.
- ↑ а б Gilbert, O (1986). "Field evidence for an acid rain effect on lichens". Environmental Pollution Series A, Ecological and Biological. 40 (3): 227. doi:10.1016/0143-1471(86)90097-8.
- ↑ Wirth V, Schöller H, Scholz P, Ernst G, Feuerer T, Gnüchtel A, Hauck M, Jacobsen P, John V; et al. (1996). "Rote Liste der flechten (Lichenes) der Bundesrepublik Deutschland". Schriftenreihe für Vegetationskunde. 28: 307–368.
{{cite journal}}
: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка) - ↑ Scheidegger C, Clerc P, Dietrich M, Frei M, Groner U, Keller C, Roth I, Stofer S, Vust M. (2002). «Rote Liste der gefährdeten Arten der Schweiz: Baum- und erdbewohnende Flechten». — Bern, Bundesamt für Umwelt, Wald und Landschaft BUWAL; Birmensdorf, Eidgenössische Forschungsanstalt WSL; Conservatoire et Jardin botaniques de la Ville de Genève CJBG. 124 S.
- ↑ Danish Lichen Checklist(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2011. Праверана 16 снежня 2008.
- ↑ Лабарыя лёгачная(недаступная спасылка)
- ↑ Kerpės (літ.)
- ↑ Wiesław. The Lichenes, Lichenicolous and allied Fungi of Poland.Krytyczna lista porostów i grzybów naporostowych Polski. — Kraków: Instytut Botaniki im. W. Szafera PAN, 2003. — ISBN 83-89648-06-7.
- ↑ Лобария лёгочная(недаступная спасылка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Лобария лёгочная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Гэты артыкул уваходзіць у лік добрых артыкулаў беларускамоўнага раздзела Вікіпедыі. |