Кіраванне часам
Выгляд
Кіраванне часам — свядомы нагляд за колькасцю выдаткаванага на дакладныя віды дзейнасці часу дзеля падвышэння іх выніковасці. Вызначае час і шырыню ажыццяўлення задумаў. Яму спрыяюць планаванне, размеркаванне, мэтавызначэнне, упаўнаважванне, агляд спраў, адсочванне, наладжанне, стварэнне раскладу і вызначэнне пераваг.
Віды
[правіць | правіць зыходнік]Вылучаюць чатыры пакаленні падыходаў да кіравання часам:
- напамінкі на падставе гадзінніка, што папярэджвае аб тэрміновасці выканання задачы;
- планаванне і падрыхтоўка грунтуюцца на календары і кнізе занатовак для мэтавызначэння;
- паўсядзённае планаванне і вызначэнне пераваг на падставе дакладных каштоўнасцей;
- выкарыстанне вылічальнай прылады для нагляду за ажыццяўленнем мэты і задач пры наданні перавагі важнасці перад тэрміновасцю[1].
Вызначэнне пераваг
[правіць | правіць зыходнік]Спіс задач служыць замяняльнікам памяці, пры складанні якога варта:
- адзначыць усе важныя задачы;
- стварыць дастатак кіраванага часу;
- адмовіцца ад часткі задач;
- вызначыць пераважныя задачы;
- не адкідаць усяго;
- не прызначаць выкананне вызначальнай задачы на час адпачынку[2].
Выбар пераважных задач таксама мае адначасна стасавацца з іх важнасцю і тэрміновасцю.
Тэрміновасць | |||
не тэрмінова | тэрмінова | ||
Важнасць | важна | Вызначыць час выканання задачы ды выканаць яе асабіста | Адразу выканаць самому |
ня важна | Не рабіць, адкінуць | Перадаць задачу адказнай асобе |
Зноскі
- ↑ Стывен Кові. Сем звычак здатных людзей = англ.: The Seven Habits of Highly Effective People. — Free Press, 1989. — ISBN 0-7432-6951-9.
- ↑ Джулі Моргенстэрн. Кіраванне часам знутры: бездакорны спосаб устанаўлення нагляду за Вашым раскладам — і Вашым жыццём = англ.: Time Management from the Inside Out: The Foolproof System for Taking Control of Your Schedule—and Your Life. — 2-ое. — Нью-Ёрк: Henry Holt, 2004. — 285 с. — ISBN 0805075909.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кіраванне часам