Кімры
Выгляд
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Кімры — горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Кімрскага раёна Цвярской вобласці (у склад раёна не ўваходзіць).
Насельніцтва 48290 чалавек (2010; 1926 — 19 000; 1939 — 35 000; 1959 — 41 000; 1970 — 53 000; 1979 — 58 700, 1992 — 61 800).
Горад размешчаны на Волзе, пры ўпадзенні ў яе рэчкі Кімрка, за 133 км на ўсход ад Цверы (калі ехаць па аўтадарогах Р-84, Р-86, Р-116). З іншага боку (калі ехаць праз Канакова і Дубну) адлегласць ад Цверы да Кімры — 101 км. Адлегласць па аўтадарозе А-104 ад 82-га км МКАД: 133 км.