Крысціна Саксонская
Крысціна Саксонская | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Christina von Sachsen | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Даратэя Брандэнбургская | ||||||
Пераемнік | Ізабела Габсбургская | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
25 снежня 1461[1][2] |
||||||
Смерць |
8 снежня 1521[1][2] (59 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Эрнесцінская лінія Ветынаў[d] | ||||||
Бацька | Эрнст Саксонскі[d] | ||||||
Маці | Лізавета Баварская[d] | ||||||
Муж | Ханс I[d][3] | ||||||
Дзеці | John of Denmark[d][4], Ernest of Denmark[d][4], Крысціян II[4], Лізавета Дацкая[d][4] і Prince Francis of Denmark[d][4] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Крысціна Саксонская (дацк.: Christina von Sachsen; 25 снежня 1461, Торгау — 8 снежня 1521, Одэнсэ) — каралева-кансорт Даніі, Нарвегіі і Швецыі; жонка Ханса I Дацкага.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ранні перыяд жыцця
[правіць | правіць зыходнік]Крысціна была заручаная з Хансам у 1477 годзе. Пышнае вяселле адбылося праз год, 6 верасня 1478 года[5]. У 1481 годзе яна стала каралевай Даніі, аднак не была каранаваная да 1483 года, калі Ханс стаў таксама каралём Нарвегіі. 18 мая 1483 года яна і Ханс былі каранаваны каралём і каралевай Даніі і Нарвегіі.
На працягу першых дваццаці гадоў шлюбу інфармацыі пра Крысціну захавалася мала, верагодна яна прысвяціла жыццё сям’і і дзецям. Каралеўская пара мала жыла ў Капенгагене, але аддавала перавагу пераязджаць паміж каралеўскімі замкамі ў Фунене. Нішто не сведчыць пра тое, што яна займалася палітыкай падчас жыцця ў Даніі[5].
Крысціну называлі набожнай, яна плакала кожны раз, калі не магла наведаць імшу. У 1497 годзе яна разам з мужам заснавала кларысінскі манастыр у Капенгагене.
Данія
[правіць | правіць зыходнік]У 1497 годзе Ханс быў абраны каралём Швецыі. Праз два гады Крысціна таксама адправілася ў Швецыю, а 4 лютага 1499 года яны каранаваліся каралём і каралевай Швецыі ва Упсале. Яна суправаджала Ханса падчас яго другога і трэцяга візітаў у Швецыю ў 1500 годзе і ў студзені 1501 года, адпаведна. Падчас візіту ў 1501 годзе Ханс завёў раман з адной з яе фрэйлін, што прывяло да скандалу і фактычнага разрыву шлюбу.
Калі разгарэліся вайна за зрушэнне караля Ханса і дацка-шведская вайна (1501—1512), Ханс пакінуў Швецыю і адправіўся ў Данію ў жніўні 1501 года ў кампаніі палюбоўніцы. Ён пакінуў Крысціну, якая ў той час была занадта хворая для падарожжа, камандаваць гарнізонам замка Трэ-Крунур у Стакгольме ў якасці свайго рэгента і маральнай падтрымкі паслядоўнікаў. З верасня 1501 года па 6 мая 1502 года каралева Крысціна была абложаная шведскімі паўстанцамі. Гэта была адна з самых цяжкіх асад ў часы Кальмарскай уніі — з-за чумы і голаду ад гарнізона ў тысячу чалавек засталося толькі семдзесят. 9 мая 1502 года Крысціна здалася шведскаму рэгенту Стэну Стурэ Старэйшаму. Згодна мірнай дамове яна павінна была знаходзіцца ў манастыры ў Стакгольме, пакуль не зможа вярнуцца ў Данію. Лэдзі Інгеборг Тот суправадзіла яе ў манастыр. Стэн Стурэ старэйшы парушыў дамову і не аддаў Каралеву, калі за ёй быў дасланы карабель з Даніі. У кастрычніку 1503 года яна была нарэшце вызваленая і адпраўленая праз дацкую мяжу, дзе ў Хальмстадзе Каралеву сустрэў яе сын Крысціян.
Далейшае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]У 1504 годзе яна здзейсніла паломніцтва ў Вільснак і Штэрнберг ў Брандэнбург, дзе таксама пабачылася са сваёй дачкой Лізаветай. Па вяртанні ў Данію яна заснавала кларысінскія манастыры ў Капенгагене і Одэнсэ[6].
Пасля яе вяртання ў Данію Крысціна пражыла рэшту жыцця асобна ад караля Ханса. У яе быў свой уласны асобны двор, куды часта прыязджалі госці, аднак сам кароль наведваўся рэдка[5]. Яна таксама жыла са сваім сынам Францішкам у Одэнсэ.
Крысціна цікавілася мастацтвам і музыкай і была дабрачынцай шматлікіх музыкаў, пісьменнікаў і мастакоў. Яна была дбайнай каталічкай, не жадаючай рэфармавання каталіцкай царквы[6]. Яна таксама была вядомая сваёй дабрачыннасцю.
У 1513 годзе яна аўдавела. Крысціна Саксонія памерла 8 снежня 1521 года ва ўзросце 59 гадоў.
Дзеці
[правіць | правіць зыходнік]6 верасня 1478 года Крысціна Саксонская выйшла замуж за Ханса I Дацкага (1455—1513). Іх дзецьмі былі:
Імя | Дата нараджэння | Дата смерці | Нататкі |
---|---|---|---|
Ганс | 1479 | 1480 | Памёр у маленстве. |
Эрнст | 1480 | 1500 | |
Крысціян | 1 ліпеня 1481 | 25 студзеня 1559 | Кароль Даніі, Нарвегіі і Швецыі. |
Якаб | 1484 | 1566 | |
Лізавета | 24 чэрвеня 1485 | 10 чэрвеня 1555 | Выйшла замуж за Іаахіма I Нестара, курфюрста Брандэнбурга у 1502 годзе. |
Францыск | 15 ліпень 1497 | 1 красавіка 1511 |
Продкі
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б Kristiina Saksilainen // Kansallisbiografia / пад рэд. M. Klinge — Suomalaisen Kirjallisuuden Seura, Suomen Historiallinen Seura. — ISSN 1799-4349 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Kristina — 1917.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ а б в г д Lundy D. R. The Peerage
- ↑ а б в Jorgensen, Ellen & Skovgaard, Johanne, Danske dronniger; fortaellinger og karakteristikker af Ellen Jorgensen og Johanne Skovgaard, Kobenhavn H. Hagerup, 1910
- ↑ а б Dansk Biografisk Leksikon