Перайсці да зместу

Кратон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Поўночна-Амерыканскі кратон паказаны карычневым. Бэзавым адлюстраваны дэфармаваныя часткі кратона, зялёным — акрэяцыйны комплекс, які сфармаваўся за апошнія 600 млн гадоў.

Крато́н[1] (ад грэч. kratos — сіла, моц) — кансалідаваны ўчастак зямной кары, няздольны да пераўтварэння пад уплывам альпінатыпнай складкавасці.

Вылучаюць паднятыя кратоны — масівы пераважна сіялічнага (Si, Al) складу (старажытныя платформы), і апушчаныя кратоны — масівы з сіматычнай (Si, Fe, Mg) асновай (пераважна вобласці дна акіянаў).

Тэрмін уведзены нямецкім геолагам Г. Штыле ў 1940 годзе (замест прапанаванага ў 1928 аўстрыйскім геолагам Л. Коберам «кратаген»), ужываецца ў геалагічнай і геаграфічнай літаратуры.