Конрад I Брненскі
Конрад I Брненскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
чэшск.: Konrád I. Brněnský | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ураціслаў II | ||||||
Пераемнік | Бржэціслаў II Малодшы | ||||||
|
|||||||
Пераемнік | Спытыгнеў II | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Спытыгнеў II | ||||||
Пераемнік | Ольдржых (Удальрых) | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
каля 1035[1] ці 1036 |
||||||
Смерць |
6 верасня 1092[2] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Пржэмысловічы | ||||||
Бацька | Бржэціслаў I[4] | ||||||
Маці | Юдыт фон Швейнфурт[d] | ||||||
Жонка | Wirpirk of Tengling[d] | ||||||
Дзеці | Ольдржых і Luitpold, Prince of Znojmo[d][4] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Конрад I Ота (чэшск.: Konrád I. Brněnský, каля 1036 — 6 верасня 1092, Прага) — князь Брненскі ў 1054—1055 і 1061—1092, князь чэшскі у 1092 з дынастыі Пржэмысловічаў, трэці сын князя Бржэціслава I і яго жонка Юдыт фон Швейнфурт.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Яшчэ пры жыцці бацькі, у 1054 годзе, Конрад атрымаў у долю Маравію, аднак па ўсшэсці на трон свайго старэйшага брата, Спытыгнева II, быў выкліканы ў Прагу і прызначаны кіраўніком княжацкім дваром.
Пасля смерці Спытыгнева і ўзыходжання іншага свайго брата, Ураціслава II, Конрад ізноў атрымаў ў валоданне частку Маравіі з Брно, а таксама Знойма (у 1061 годзе). Кіраваў гэтымі тэрыторыямі на працягу 31 года, карыстаўся падтрымкай мясцовага дваранства, арганізаваў некалькі паходаў супраць Польшчы. У 1082 годзе ваяваў з аўстрыйскім маркграфам Леапольдам II.
Пасля смерці брата — Оты Оламаўцкага пад уладай Конрада апынулася ўся Маравія. Гэта здалося Ураціславу занадта небяспечным, і ён у 1090 годзе выступіў у паход супраць Конрада. Выратавалі становішча апошняга толькі рознагалоссі, якія ўзніклі паміж Ураціславам II і яго сынам Бржэціславам II. Пасроднікам паміж братамі выступіла жонка Конрада, якая прымірыла яго з каралём.
Пасля смерці Ураціслава князем чэшскім становіцца Конрад, аднак кіруе краінай усяго 8 месяцаў. Пакінуў пасля сябе сыноў Ольдржыха (Удальрыха) і Літальда, якія падзялілі яго ўладанні на Брненскі і Зноемскі ўдзелы.
Шлюб і дзеці
[правіць | правіць зыходнік]Жонка: Вірпірка (Хільдбурга). Існуе некалькі гіпотэз пра яе паходжанне. Паводле адной гіпотэзы яна была дачкой маркграфа Карынтыі і Істрыі Ульрыха I і Сафіі Венгерскай. Паводле іншай гіпотэзы яна была дачкой Сігарда VII (VIII), графа ў Хімгау, і Піліхільды. Дзеці:
- Ольдржых (Удальрых) (пам. 27 сакавіка 1113), князь брненскі ў 1092—1097 і 1101—1113 гадах
- Літальд (пам. 15 сакавіка 1112), князь зноемскі з 1092
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #1011737906 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 29 сакавіка 2015.
- ↑ французская Вікіпедыя — 2001.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #1011737906 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Козьма Пражский. Чешская хроника / Пер. Г. Э. Санчук. — М.: Изд-во Академии наук СССР, 1962. — 296 с. — (Памятники средневековой истории народов Центральной и Восточной Европы). — 1500 экз. (руск.)
- Томек В. История Чешского королевства / Пер. с чешск. под редакцией В. Яковлева. — СПб.: Издание книгопродавца С. В. Звонарева, 1868. — 843 с. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Конрад I Брненскі
- Markgrafen & dukes of Moravia, at Brno and Znaim (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Праверана 11 снежня 2011.
- Konrad I. Otto Herzog von Böhmen . Mittelalterliche Genealogie im Deutschen Reich bis zum Ende der Staufer. Архівавана з першакрыніцы 19 сакавіка 2006. Праверана 11 снежня 2011.