Конкурс песні Еўрабачанне 1994
Конкурс песні Еўрабачанне 1994 | |
---|---|
Дата | |
Фінал | 30 красавіка 1994 |
Правядзенне | |
Месца правядзення | Пойнт-дэпо, Дублін, Ірландыя |
Вядучы(я) | Сінція Ні Мурчу і Джэры Раян |
Тэлеканал гаспадароў | RTE |
Удзельнікі | |
Колькасць краін | 25 |
Дэбют | Венгрыя Літва Польшча Расія Румынія Славакія Эстонія |
Адмовіліся ад удзелу | Бельгія Данія Ізраіль Італія Люксембург Славенія Турцыя |
Галасаванне | |
Сістэма галасавання | Кожная краіна ацэньвае 10 удзельнікаў ацэнкамі 1-8, 10, 12 |
Пераможная песня | «Rock 'n' roll kids» (Ірландыя) |
Конкурс песні Еўрабачанне | |
◄1993 1995► |
Конкурс песні Еўрабачанне 1994 — 39-ы конкурс песні Еўрабачанне. Прайшоў 30 красавіка 1994 года ў Дубліне (Ірландыя) на сцэне «Пойнт-дэпо». У адрозненне ад папярэдніх арганізатараў, што выйгралі два разы запар, Ірландыя вырашыла праводзіць у сябе конкурс 1994 года. У сувязі з вялікай колькасцю заявак на ўдзел, арганізатары ўвялі змены ў правілы — пяць краін, якія занялі апошнія месцы, прапускаюць наступны конкурс. Такім чынам, месцы Бельгіі, Даніі, Ізраіля, Славеніі, Турцыі, а таксама Італіі і Люксембурга, якія адмовіліся ад удзелу, занялі сем дэбютантаў — Эстонія, Літва, Венгрыя, Польшча, Румынія, Славакія і Расія. У трэці раз запар Ірландыя заваявала Гран-Пры з рэкорднымі 226 ачкамі за песню «Rock’n roll kids», выкананую Полам Харынгтанам і Чарлі Мак-Гетыганам. Другое месца заняла польская спявачка Эдзіта Гурняк, што з’яўляецца лепшым паказчыкам краіны-дэбютанта ў гісторыі конкурсу. Пры гэтым, на генеральнай рэпетыцыі Гурняк выканала адзін куплет сваёй песні на англійскай (гэта значыць недзяржаўнай) мове, што было забаронена правіламі. У выніку шэсць краін (пры неабходных 13-ці) запатрабавалі яе дыскваліфікацыі.