Клаўдзіа Раньеры
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
20 кастрычніка 1951[1] (73 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Італія | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 182 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 78 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Кальяры | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пасада | галоўны трэнер | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Клаўдзіа Раньеры (італ.: Claudio Ranieri; нар. 20 кастрычніка 1951, Рым, Італія) — італьянскі футбаліст (выступаў на пазіцыі абаронцы) і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам клуба «Кальяры».
Гульнявая кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Прафесійную кар’еру Клаўдзіа пачаў у «Роме», хоць за два сезона ён згуляў толькі 6 матчаў. Затым ён выступаў за «Катандзара», «Катанію» і «Палерма».
Трэнерская кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Першым клубам у яго трэнерскай кар’еры стала «Путэалана». Але сапраўднае імя як трэнер ён сабе зрабіў у «Кальяры», які ён вывеў з Серыі С1 у Серыю А.
У 1991 годзе ён прыйшоў у «Напалі», дзе адпрацаваў 2 гады, але так нічога і не выйграў. У 1993 годзе Раньеры стаў трэнерам «Фіярэнціны», якая гуляла ў Серыі B. У свой першы сезон «фіялкі» вярнуліся ў элітны дывізіён, а ў 1996 годзе клуб перамог у Кубку і Суперкубку Італіі.
З 1997 па 1999 гады Раньеры працаваў з іспанскай «Валенсіяй». За гэты час клуб дамогся ўдзелу ў Лізе чэмпіёнаў і перамог у Кубку Іспаніі. Наступны сезон ён адпрацаваў у мадрыдскім «Атлетыка», але асаблівай славы не адшукаў і неўзабаве быў звольнены. З 2000 па 2004 год быў галоўным трэнерам лонданскага «Чэлсі», які падняў да другога месца ў чэмпіянаце Англіі, але тытылаў выйграць не здолеў і ў выніку быў заменены на Жазэ Маўрынью. Улетку 2004 года вярнуўся ў «Валенсію», з якой выйграў Суперкубак УЕФА, але вынікі ў чэмпіянаце былі не вельмі паспяховымі, і Клаўдзіа пакінуў каманду яшчэ да канца сезона.
Пасля «Валенсіі» Раньеры два гады не займаўся трэнерскай дзейнасцю, а ў лютым 2007 года ўзначаліў «Парму», з якой заняў 12-е месца. Пасля гэтага быў запрошаны ў турынскі «Ювентус», які вярнуўся ў Серыю A, на месца Дзідзье Дэшама, і каманда пад яго кіраўніцтвам заняла трэцяе месца ў першы ж год. У сезоне 2008/09 «Ювентус» выступаў нестабільна, і 18 мая 2009 года Раньеры быў адхілены ад пасады галоўнага трэнера турынскага гранда. 1 верасня 2009 года прызначаны галоўным трэнерам «Ромы». Кантракт быў падпісаны на 2 гады. У сезоне 2009/10 «Рома» пад яго кіраўніцтвам заняла другое месца, доўгі час навязваючы барацьбу «Інтэрнацыянале» за чэмпіёнства. У лютым 2011 года пакінуў рымскі клуб. З верасня 2011 па сакавік 2012 узначальваў міланскі «Інтэрнацыянале», які не здолеў вывесці з крызісу.
У маі 2012 года стаў галоўным трэнерам французскага «Манака». У першы ж сезон вярнуў манегаскаў у Лігу 1, а ў наступным ужо стаў віцэ-чэмпіёнам Францыі, саступіўшы першае месца «Пары Сен-Жэрмен», пасля чаго ў маі 2014 года пакінуў клуб. З ліпеня па лістапад 2014 года быў галоўным трэнерам зборнай Грэцыі, якай пад яго кіраўніцтвам набрала толькі 1 ачко ў чатырох матчах, саступіўшы Фарэрскім астравам (0:1), Паўночнай Ірландыі (0:2) і Румыніі (0:1) і зрабіўшы нічыю з Фінляндыяй (1:1). Пераемнікі Раньеры не здолелі выправіць сітуацыю, і Грэцыя ў адборы да чэмпіянату Еўропы 2016 заняла апошняе месца ў групе.
У ліпені 2015 года пасля адстаўкі Найджэла Пірсана быў прызначаны галоўным трэнерам англійскага «Лестэр Сіці». Пад кіраўніцтвам іальянскага спецыяліста «Лестэр Сіці» нечакана захапіў лідарства і ў выніку ўпершыню ў сваёй гісторыі стаў чэмпіёнам Англіі, а Раньеры быў прызнаны найлепшым трэнерам сезону Прэм’ер-лігі. У сезоне 2016/17 справы ў «Лестэр Сіці» пайшлі горш — каманда апынулася ўнізе табліцы недалёка ад зоны вылету. У лютым 2017 года Раньеры быў звольнены з пасады галоўнага трэнера[2].
У чэрвені 2017 года было абвешчана аб прызначэнні Раньеры галоўным трэнерам французскага клуба «Нант»[3]. Пакінуў «Нант» па заканчэнні сезона 2017/18. У лістападзе 2018 годзе падпісаў доўгатэрміновы кантракт з лонданскім «Фулхэмам»[4], аднак ужо ў лютым 2019 года быў звольнены[5].
У сакавіку 2019 года другі раз узначаліў «Рому»[6], працаваў там да канца сезона 2018/19. У кастрычніку 2019 года стаў галоўным трэнерам «Сампдорыі»[7], заставаўся на пасадзе да мая 2021 года.
У кастрычніку 2021 года стаў галоўным трэнерам «Уотфарда», падпісаўшы двухгадовы кантракт[8], аднак ужо ў студзені 2022 года быў звольнены[9].
У снежні 2022 года было абвешчана аб прызначэнні Раньеры галоўным трэнерам «Кальяры»[10].
Зноскі
- ↑ Claudio Ranieri // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ «Лестер» объявил об увольнении Клаудио Раньери
- ↑ Раньери официально возглавил «Нант»
- ↑ Раньери возглавил «Фулхэм»
- ↑ «Фулхэм» уволил Раньери. Он проработал в клубе 3,5 месяца
- ↑ Раньери назначен главным тренером «Ромы»
- ↑ Раньери возглавил «Сампдорию»
- ↑ Раньери назначен главным тренером "Уотфорда"
- ↑ "Уотфорд" уволил Раньери с поста главного тренера
- ↑ Футбол. Клаудио Раньери вернулся в "Кальяри" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (23 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 24 снежня 2022. Праверана 24 снежня 2022.
- Нарадзіліся 20 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1951 годзе
- Нарадзіліся ў Рыме
- Вялікія афіцэры ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
- Футбалісты Італіі
- Ігракі ФК Рома
- Ігракі ФК Катандзара
- Ігракі ФК Катанія
- Ігракі ФК Палерма
- Футбольныя трэнеры Італіі
- Трэнеры ФК Вігор Ламецыя
- Трэнеры ФК Путэалана
- Трэнеры ФК Кальяры
- Трэнеры ФК Напалі
- Трэнеры ФК Фіярэнціна
- Трэнеры ФК Валенсія
- Трэнеры ФК Атлетыка Мадрыд
- Трэнеры ФК Чэлсі
- Трэнеры ФК Парма
- Трэнеры ФК Ювентус
- Трэнеры ФК Рома
- Трэнеры ФК Інтэрнацыянале Мілан
- Трэнеры ФК Манака
- Трэнеры зборнай Грэцыі па футболе
- Трэнеры ФК Лестэр Сіці
- Трэнеры ФК Нант
- Трэнеры ФК Фулхэм
- Трэнеры ФК Сампдорыя
- Трэнеры ФК Уотфард