Каштоўныя камяні
Каштоўныя камяні — мінералы, якія валодаюць прыгожым знешнім выглядам (як правіла, толькі пасля паліроўкі або агранкі) і пры гэтым досыць рэдкія, а як следства і дарагія. Іх шырока выкарыстоўваюць у вытворчасці ювелірных вырабаў, збіраюць у калекцыях, выкарыстоўваюць як банкаўскія актывы.
Цяжка адрозныя на выгляд імітацыі большасці каштоўных камянёў вырабляюцца штучна, імітацыі ці падробкі многіх каштоўных камянёў рабіліся яшчэ ў часы Старажытнага Рыма (у нашы дні такія сінтэтычныя камяні і імітацыі самацветаў вельмі папулярныя, бо кошт іх таннейшы). У 1902 годзе французскі хімік М. А. Вернейль ўпершыню атрымаў і пачаў пастаўляць на сусветны рынак сінтэтычныя рубіны, а крыху пазней сінтэтычныя сапфіры і сінтэтычную шпінель. З'яўленне вялікай колькасці сінтэтычных камянёў не знізіла, а, наадварот, падвысіла значэнне і кошт натуральных, прыродных самацветаў. Менш рэдкія мінералы часта называюць напаўкаштоўнымі.
Вывучэннем каштоўных камянёў як мінералаў і пошукамі спосабаў іх дакладнага распазнавання ад сінтэтычных падробак займаецца профіль мінералогіі — гемалогія. Мастацтва разьбы на каштоўных камянях называецца гліптыка.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- БЭ ў 18 тамах, Т. 8. — Мн., 1999. — С. 201.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Каштоўныя камяні