Карл Манэ Георг Сігбан
Карл Манэ Георг Сігбан | |
---|---|
шведск.: Karl Manne Georg Siegbahn | |
| |
Дата нараджэння | 3 снежня 1886[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 верасня 1978[1][2] (91 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Karin Högbom[d][1] |
Дзеці | Кай Манэ Бёр'е Сігбан і Bo Siegbahn[d] |
Род дзейнасці | фізік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | Нобелеўская прэмія па фізіцы (1924) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Карл Манэ Георг Сігбан, таксама Зігбан[6] (шведск.: Karl Manne Georg Siegbahn; 3 снежня 1886, Эрэбру, Швецыя — 24 верасня 1978[7], Стакгольм, Швецыя) — шведскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы ў 1924 годзе «за адкрыцці і даследаванні ў вобласці рэнтгенаўскай спектраскапіі». Заснавальнік рэнтгенаўскай і ядзернай спектраскапіі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Манэ Сігбан нарадзіўся ў сям’і станцыйнага наглядчыка шведскай чыгункі Нільса Рэйнхальда Георга Сігбана і яго жонкі Эмы Сафіі Мацільды (нар. Цэтэнберг). У 1906 годзе Сігбан паступіў ва ўніверсітэт Лунда, які ён скончыў ў 1911 годзе абаронай доктарскай дысертацыі па тэме «Вымярэнне магнітнага поля». Ужо з 1907 па 1911 гг. Сігбан працуе асістэнтам прафесара Іагана Рыдберга. Пасля абароны дысертацыі Сігбан становіцца дацэнтам і ў 1915 годзе прафесарам. Пасля смерці Рыдберга ў 1919 годзе Сігбан займае яго кафедру. У 1923 годзе Сігбан пераходзіць ва Упсальскі ўніверсітэт і ў 1937 годзе становіцца прафесарам-даследчыкам ў Шведскай каралеўскай акадэміі навук. З 1938 па 1947 гг. Сігбан — прэзідэнт міжнароднага саюза чыстай і прыкладной фізікі (IUPAP).
Аўтар навуковых прац па спектраскапіі рэнтгенаўскага выпрамянення, ядзернай фізіцы і ядзернай спектраскапіі.
Прапанаваў новыя метады атрымання рэнтгенаўскіх спектраў высокага раздзялення, вывучыў рэнтгенаўскія спектры хімічных элементаў і адкрыў новыя спектральныя лініі.
Выявіў дысперсію рэнтгенаўскіх прамянёў. Сканструяваў шэраг спектральных прылад.
Член Шведскай АН (1922), Лонданскага каралеўскага таварыства (1933). Замежны член АН СССР (1958).
У 1914 годзе Сігбан пабраўся шлюбам з Катрын Хегбом. Бацька двух сыноў: Бо (1915), які зрабіў кар’еру дыпламата, і Кай (1918), які стаў фізікам і атрымаў у 1981 годзе Нобелеўскую прэмію.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б в г д е ё K Manne G Siegbahn — 1917.
- ↑ а б в 18861203-0497 Siegbahn, Karl Manne Georg // Sveriges dödbok Праверана 13 кастрычніка 2018.
- ↑ Örebro Nikolai kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, SE/ULA/11800/C/11 (1885-1894), bildid: F0002319_00091 Праверана 6 жніўня 2020.
- ↑ Manne Siegbahn Праверана 2 верасня 2020.
- ↑ LIBRIS — Каралеўская бібліятэка Швецыі, 2018. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑ Варыянты напісання прозвішча Сігбан і Зігбан у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.14., Мн., 2002, С.365.
- ↑ https://sok.riksarkivet.se/Sbl/Presentation.aspx?id=5900
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сігбан, Зігбан Карл Мане Георг // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 365. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Карл Манэ Георг Сігбан на Вікісховішчы |
- Нарадзіліся 3 снежня
- Нарадзіліся ў 1886 годзе
- Нарадзіліся ў Швецыі
- Памерлі 24 верасня
- Памерлі ў 1978 годзе
- Памерлі ў камуне Стакгольм
- Пахаваныя ў лене Стакгольм
- Выкладчыкі Лундскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Упсальскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Лундскага ўніверсітэта
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
- Члены Французскай акадэміі навук
- Члены Шведскай каралеўскай акадэміі інжынерных навук
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены РАН
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Фізікі Швецыі
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- Узнагароджаныя медалём Х’юза
- Нарадзіліся ў Эрэбру