Капітал
Выгляд
Капітал (ад лац.: capitalis — галоўны, галоўная маёмасць) — сукупнасць тавараў, маёмасці, актываў, якія выкарыстоўваюцца для атрымання прыбытку, багацця. У больш вузкім сэнсе гэта крыніца даходу ў выглядзе сродкаў вытворчасці (фізічны капітал), грошы, з дапамогай якіх набываецца гэтая крыніца даходу (грашовы капітал).
Капітальныя ўкладанні матэрыяльных і грашовых сродкаў у эканоміку, вытворчасць называюць капіталаўкладаннямі ці інвестыцыямі.