Перайсці да зместу

Капаткевіцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Капаткевіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Петрыкаўскі раён
Уключае 6 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Капаткевічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924,
12 лістапада 2013
Дата скасавання 11 лютага 1974
Насельніцтва (2019) 3 162
Плошча 146,96 км²
Код аўтам. нумароў 3

Капатке́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Капаткевічы. Плошча — 146,96 км²[1].

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Капаткевіцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Капаткевічы (з 1939 г. — вёска Вялікае Сяло). Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Капаткевіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года па 12 лютага 1935 года ў Петрыкаўскім раёне. З 21 чэрвеня 1935 года ў Капаткевіцкім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 12 снежня 1957 года ў склад сельсавета з Пціцкага сельсавета перададзена вёска Гарадзішча[2]. Пасля скасавання Капаткевіцкага раёна з 25 снежня 1962 года ў складзе Петрыкаўскага раёна. 11 лютага 1974 года сельсавет скасаваны, вёскі Вялікае Сяло і Усходняя ўключаны ў склад гарадскога пасёлка Капаткевічы, вёскі Гарадзішча, Івашкавічы, Першая Слабодка, пасёлкі Івашкавічы, Кастрычніцкі, Трэмля перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Капаткевіцкага пассавета[3].

12 лістапада 2013 года Капаткевіцкі пассавет рэарганізаваны ў Капаткевіцкі сельсавет[4].

Насельніцтва паводле перапісу 2009 года (5 населеных пунктаў без Капаткевіч) — 373 чалавекі[5], з іх 95,4 % — беларусы, 2,4 % — рускія, 1,3 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (6 населеных пунктаў) — 3162 чалавекі[7].

Зноскі

  1. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 30 июня 2015 г. № 69 О внесении изменения в решение Гомельского областного Совета депутатов от 12 ноября 2013 г. № 284
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 снежня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 1.
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420).
  4. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 12 ноября 2013 г. № 284 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Петриковского района Гомельской области
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.