Перайсці да зместу

Канхалогія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ракавінка малюска
Раздзел заалогіі

Канхалогія


Галіны заалогіі

АалогіяАкаралогія
АнтразаалогіяФізічная антрапалогіяАпіялогія
АрахналогіяАртрападалогія
ГельмінталогіяГерпеталогія
ІхтыялогіяКарцыналогія
КеталогіяКанхалогія
МалакалогіяНейраэталогія
МірмекалогіяНематалогія
АалогіяАрніталогія
ПалеазаалогіяПланкталогія
ПрыматалогіяПротазаалогія
ТэрыялогіяХіраптэралогія
ЭнтамалогіяЭталогія

Знакамітыя заолагі

Жорж Кюўе · Чарльз Дарвін
Карл Ліней · Конрад Лорэнц
Томас Сэй · Эдвард Уілсан
Альфрэд Расэл Уолес
Жан Анры Фабр
іншыя…

Гісторыя

Канхалогія (ад стар.-грэч.: κόγχη, стар.-грэч.: κογχύλιον — «ракавіна» і стар.-грэч.: λόγος — «вучэнне»; англ.: conchology, ням.: Conchologie) — раздзел малакалогіі, які вывучае ракавіны малюскаў. У шырокім сэнсе — гэта навуковае, паўнавуковае ці аматарскае вывучэнне ракавін мяккацелых жывёл тыпу малюскі.

Большасць прафесійных аўтараў трактуюць канхалогію толькі як вывучэнне экзашкілета малюскаў. Аднак тэрмін «Канхалогія» (conchology, канхіалогія) выкарыстоўваецца некаторымі аматарамі, асабліва ў Еўропе, у яшчэ больш шырокім сэнсе, які азначае ўвесь абшар дзейнасці малакалогіі.

У яго больш вузкім сэнсе азначае вывучэнне толькі ракавін малюскаў, як марскіх, так і прэснаводных і сухапутных. Гэты кірунак падтрымліваецца са старажытных часоў калекцыянерамі прыгожых ракавін і вядовы таксама як Канхіяфія. Малаколагі ж даследуюць малюскаў як цэласны арганізм.

Аб'ектамі ўвагі канхалогіі з’яўляюцца ўсе ракавінныя малюскі, а значыць не ўсе малюскі. Такія як кальмары, васьміногі і іншыя Галаваногія малюскі (Cephalopoda) не маюць знешняга шкілету (ракавін) (за выключэннем Nautiloidea). З-за гэтага канхолагі маюць справу галоўным чынам з чатырма групамі малюскаў (Conchifera): Бруханогія малюскі (Gastropoda), Двухстворкавыя малюскі (Bivalvia), Хітоны (Polyplacophora) і Лапатаногія (Scaphopoda).

У ЗША:

У Еўропе:

Ракавіны на марках і манетах

[правіць | правіць зыходнік]

Ракавіны малюскаў можна пабачыць на больш чым 5000 розных марках ва ўсім свеце. Выявы ракавін таксама вядомыя і на грашовых знаках некаторых краін свету. Напрыклад, багамскі долар (1974), кубінскае песа (1981), непальскія рупіі (1989), філіпінскае песа (1993), а таксама на манетах Гаіці (Haitian gourde, 1973).